Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Чарнаўчыцы)

касьцёл у Чарнаўчыцах
Помнік сакральнай і абарончай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Траецкі касьцёл
Траецкі касьцёл
Краіна Беларусь
Вёска Чарнаўчыцы
Каардынаты 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д. / 52.2178667; 23.741222Каардынаты: 52°13′04.32″ пн. ш. 23°44′28.4″ у. д. / 52.2178667° пн. ш. 23.741222° у. д. / 52.2178667; 23.741222
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль готыка
Заснавальнік Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVI ст. у Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з 3-яруснай званіцай, якая стаіць на паўночны захад ад касьцёла.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Чарнаўчыцах збудавалі з фундацыі Ільлінічаў у 1471 годзе. Будаваньне мураванага касьцёла вялося ў 1585—1595 гадох з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» (даваў фундушы ў 1585 і 1587 гадох). У 1600 годзе пры касьцёле збудавалі мураваны шпіталь, у якім пазьней разьмясьцілася плябанія.

У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі закрысьцію, рызьніцу і вежу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1867 годзе расейскія гвалтоўна перарабілі касьцёла пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Наноўшы час рэдагаваць

 
Арнат

У 1918 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады адабралі ў касьцёла плябанію, дзе сьпярша месьціўся шпіталь, пазьней — музычная школа.

У 1998 годзе плябанію вярнулі каталікам.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Гэта 1-нэфававая базыліка з рудымэнтальным трансэптам і паўкруглай разьвітай апсыдай, да якіх далучаюцца квадратныя ў пляне больш нізкія прыбудовы з 1-схільнымі дахамі, што стварае паступовае насычэньне аб'ёмаў і надае кампазыцыі мастацкую выразнасьць. З паўднёвага боку да апсыды далучаецца круглая ў пляне вежа з самастойным шатровым дахам і вітымі ўсходамі ўсярэдзіне, да галоўнага фасада — бабінец. Асноўны аб'ём і апсыда накрываюцца высокім 2-схільным дахам з трыкутнымі шчытамі на тарцах[1]. Шчыт на галоўным фасадзе аздабляецца роўнымі прастакутнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, вэртыкальнымі цягамі. Атынкаваныя масіўныя сьцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацоўваюцца контрфорсамі, праразаюцца вузкімі паўцыркульнымі вокнамі і завяршаюцца прафіляванымі карнізамі[2].

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, дэкараванымі ляпнымі нэрвюрамі прыгожага геамэтрычнага малюнка. Сьцены, узведзеныя ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы на вапнава-пясковая рашчыне, падзяляюцца пілястрамі. Інтэр'ер аздабляюць тры барокавыя драўляныя скульптуры. У рызьніцы захоўваецца арнат, аблямаваны слуцкім поясам[3].

У чарнаўчыцкім касьцёле Сьвятой Тройцы знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай — Уладаркі Суцяшэньня. На ім Марыя трымае ў руках белыя лілеі — сымбаль дзявочай чысьціні і беззаганнасьці. Выява Маці Божай паказана ў лодцы, якая сымбалізуе Царкву і збаўленьне ад граху. Дзякуючы заступніцтву Маці Божай у Чарнаўчыцах і ваколіцы адбылося шмат цудоўных падзеяў, зьвязаных з ацаленьнямі, пра што сьведчыла вялікая колькасьць вотаў з срэбра, золата і іншых ахвяраваных каштоўнасьцяў, якія ўдзячныя вернікі, выбаўленыя ад хваробаў і нягодаў, прыносілі да цудоўнага абраза Маці Божай Чарнаўчыцкай. У Першую сусьветную вайну, калі касьцёл Сьвятой Тройцы належаў праваслаўным, бацюшка Калінскі падчас эвакуацыі ў 1915 г. вывез у Расею цудатворны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяцьцю званамі.

Вернікі спрабавалі там адшукаць сваю сьвятыню, але беспасьпяхова, і да гэтага часу яна лічыцца згубленай. Пошукі іконы ў савецкі час веў ксёндз Антон Грыбоўскі. Ён знайшоў і зрабіў павялічаную выяву пячаткі чарнаўчыцкай рыма-каталіцкай парафіі, на якой адлюстраваны вобраз Найсьвяцейшай Дзевы Марыі з цудоўнай іконы.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 481.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 738.
  3. ^ Лапцэвіч Л., Чантурыя У., Кушнярэвіч А. Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 482.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000122