Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Германішкі)

рыма-каталіцкі храм у Германішках (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Германішкі
Каардынаты 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д. / 54.1275806; 25.3624083Каардынаты: 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д. / 54.1275806; 25.3624083
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт pallatyny.by/index.php/b…
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Германішках. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Цэнтральная, 35. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

 
Касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Германішках збудавалі каля 1452 году паводле біскупскай фундацыі. У 1686 годзе на сродкі Канстантына Казімера Бжастоўскага збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць.

У другой палове XIX ст. у куце агароджы касьцёла збудавалі капліцу. У 1886—1909 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1920-я гады над касьцёлам надбудавалі званіцу. У 1965 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, усе каштоўныя рэчы разрабавалі.

У 1987 годзе будынак касьцёла вярнулі вернікам. 17 чэрвеня 2000 году касьцёл наноў асьвяцілі.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму з фронта далучаецца 3-ярусная шатровая званіца. Выцягнутая 5-гранная апсыда, аб’яднаная з агульным дахам, мае бакавыя нізкія закрысьціі. На паліхромных сьценах графічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — прафіляваныя ліштвы стральчатых аконных праёмаў, карнізы і кутнія лапаткі. У алтарнай сьцяне надмагільная пліта Стэфаніі Вансовіч (памерла ў 1879), спадчына ад якой склала аснову сродкаў на будаваньне касьцёла.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўной стольлю. Падлога выкладаецца з керамічных плітак. Інтэр’ер аздабляюць тры алтары. Галоўны тытульны алтар Найсьвяцейшай Тройцы ілюзорны — намаляваны на сьцяне, бакавыя алтары (налева — Божай Міласэрнасьці, дзе ў другім ярусе зьмяшчаецца абраз Сьвятога Францішка з Асызі, направа — Маці Божай Чанстахоўскай з абразом Сьвятога Язэпаў другім ярусе) драўляныя, зробленыя разам з амбонам у 1885 годзе ў стылі нэабарока і перанесеныя з былога драўлянага касьцёла. Над уваходам месьцяцца хоры, дзе захоўваецца арган у стылі клясыцызму, таксама з папярэдняга касьцёла.

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-пралётнай брамай. У куту агароджы знаходзіцца капліца — 4-гранная вежа пад акруглым скляпеньнем з крыжом у завяршэньні. Атынкаваныя грані дэкаруюцца ў 2 ярусы прастакутнымі нішамі, апярэзваюцца 3-абломным карнізам[1].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 92.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000690