Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Кляштар трынітарыяў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944Каардынаты: 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. / 54.5095444° пн. ш. 30.4255944° у. д. / 54.5095444; 30.4255944
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры выхадзе гістарычнай Пацыянаўскай вуліцы на Рынак[a]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Аршанскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з дзьвюма брамамі ў стылі клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.

Гісторыя рэдагаваць

 
Плян комплексу, 1835 г.
 
Касьцёл, каля 1748 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Кляштар трынітарыяў у Воршы фундавалі ў 1714 годзе браты Адам і Ўладзіслаў Саковічы. Першыя будынкі кляштару былі драўлянымі.

У 1725—1735 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла з фундацыі падкаморага віцебскага Казімера Саковіча і Тэклі зь Лярскіх. У 1740 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла. У 1740—1746 гадох вялося будаваньне мураванага кляштару[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар і ў 1835—1840 гадох перабудавалі кляштарны корпус пад Акруговую лячэбніцу (дабудавалі новае крыло). У 1836 годзе яны гвалтоўна перарабілі касьцёл пад Васкрасенскі сабор Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)[2].

Найноўшы час рэдагаваць

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і пераабсталявалі былы касьцёл пад аэраклюб (помнік пазбавілі вэртыкальных дамінантаў — 4 кутніх вежаў). У канцы 1950-х гадоў — зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 2002—2004 гадох праводзілася аднаўленьне кляштарнага корпуса.

Архітэктура рэдагаваць

Касьцёл — 3-нэфавая 4-вежавая базыліка. Інтэр’ер аздабляўся пяцьцю драўлянымі алтарамі, у галоўным зь іх была фігура Хрыста, прывезеная ў 1728 годзе з Рыму.

Кляштар — П-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам, адзін тарэц якога закрывае фігурны барокавы франтон. Франтальнае вулічнае крыло мае выгляд прастакутнага ў пляне аб’ёма пад вальмавым дахам. Вось сымэтрыі фасаду вылучаеццца шырокім 5-восевым рызалітам, завершаным прыступкавым атыкам. Роўнічны фасад рытмічна падзяляецца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі на першым паверсе сандрыкамі. Высокі цокальны паверх адзначаецца рустам. Корпус мае галерэйны плян з тыповымі прастакутнымі кельлямі, перакрытымі крыжовымі і цыліндрычнымі скляпеньнямі.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 21

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Kałamajska-Saaed M. Rosyjskie plany klasztorów skasowanych w roku 1832. T. 1. — Warszawa, 2021. S. 707.
  2. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар трынітарыяў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000111