Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (Дунілавічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дунілавічы
Каардынаты 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556Каардынаты: 55°4′33″ пн. ш. 27°14′8″ у. д. / 55.07583° пн. ш. 27.23556° у. д. / 55.07583; 27.23556
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дунілавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1850 году. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. Да пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі).

Гісторыя рэдагаваць

 
Касьцёл па маскоўскай перабудове, 1896 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Касьцёл будаваўся ў 1769—1773 гадох пры 2-павярховым мураваным кляштары дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дунілавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1850 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафіяльны.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынак касьцёла каталікам.

Архітэктура рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам і прастакутнай апсыдай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нэфа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над разьвітым антаблемэнтам галоўнага фасаду — 2 чацьверыковыя з скошанымі вугламі 2-ярусныя вежы з паўсфэрычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.

Вакол касьцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры нэарэнэсансу[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Асяненкі, 2

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000592