Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладэчанскі раён, Беларусь — 12 ліпеня 2013, Маладэчна) — беларускі мастак-жывапісец[2].

Кастусь Харашэвіч
Імя пры нараджэньні Кастусь Іванавіч Харашэвіч
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1927
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 ліпеня 2013 (86 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пэйзаж,
партрэт,
нацюрморт
Навуковая сфэра малярства[1]
Жанры пэйзаж
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладэчанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусьветнай вайны[3]. Прымаў удзел у дзейнасьці СБМ[4].

Скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1958). Дыплёмная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы»[2]. Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Сябра мастацкай суполкі «Пагоня»[5].

Сузаснавальнік разам з Ядвігай Разьдзялоўскай[6] студыі выяўленчага й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладэчне.

Творчасьць мастака-пэйзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павільля і ўсёй Беларусі[2].

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэньнем галерэі партрэтаў дзяячоў культуры і гісторыі, сваіх землякоў[2]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павал Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лёндане, Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскім абласным краязнаўчым музэі ў Маладэчне, Скандынаўскім цэнтры ў Менску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Канадзе й Ізраілю[2].

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музэю імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася пэрсанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча[7].

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зьведанае й перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 году ў Маладэчне[8].

Пэрсанальныя выставы рэдагаваць

Адзнакі рэдагаваць

  • Мэдаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999)
  • Спэцыяльная прэмія Маладэчанскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Талент» у намінацыі «Мастак году» (1999, 2003)

Асноўныя творы рэдагаваць

  • 1956 — «Старое Заслаўе»
  • 1958 — «Сьцяжынка майго дзяцінства»
  • 1960 — «Від на Мядзел»
  • 1961 — «Мой родны кут»
  • 1962 — «Мястэчка»
  • 1963 — «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»
  • 1963 — «Інтэр’ер з калаўротам»
  • 1966 — «Вялікдзень»
  • 1967 — «Выступленьне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
  • 1971 — «Прадвесьне»
  • 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
  • 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
  • 1977 — «Вільня. Зарэчча»
  • 1978 — «Раскіданае гняздо»
  • 1979 — «Зіма ў Маладэчне»
  • 1980 — «Браслаўскія азёры»
  • 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
  • 1984 — «Пасьля навальніцы»
  • 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
  • 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
  • 1995 — «Нацюрморт»
  • 1997 — «Руіны Наваградка»
  • 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
  • 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
  • 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстаньня на Беларусі 1863 г.»

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Салавей Л. Ф. Харашэвіч Канстанцін Іванавіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. — С. 544-545.
  • Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: Пачатак 1960-х — сярэдзіна 1980-х гг. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. ; рэд. тома В. І. Жук. — Мн. : Навука і тэхніка, 1994. — 375с : іл. 5-343-00678-7
  • Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
  • Беларускі саюз мастакоў = Belarussian union of artists : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн.: Кавалер Паблішэрс, 1998. — 664 с.
  • Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцьця і творчасьці. — 2006.
  • Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001. — № 4. — С. 26—29
  • Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. — № 6 — люты 1992 г.
  • Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
  • Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Менская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
  • Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
  • Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
  • Сысун Л. «Навек с мастацтвам зьвязаны». // Маладэчанская газэта, 6 ліпеня 2000 г.
  • Кастусь Харашэвіч. «Зьведанае й перажытае». 2004 год.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць