Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён3 ліпеня 1987) — беларускі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[2].

Кастусь Губарэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 сьнежня 1906 (5 студзеня 1907) або 1907[1]
Памёр 3 ліпеня 1987(1987-07-03) або 1987[1]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, настаўнік, журналіст, сцэнарыст
Мова беларуская мова і расейская мова[1]
Узнагароды

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Магілёўскі пээдтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі ў Маскве (1932)[2]. Настаўнічаў, працаваў у газэце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газэце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Міністэрстве культуры Беларусі[2].

Творчасьць рэдагаваць

У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданьнямі[2]. Першая кніга — зборнік апавяданьняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (пастаўленая ў 1948) і лірычную камэдыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (пастаўленая 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасьць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песьня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Берасьцейскі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасьць сюжэтаў, дакумэнтальнасьць грамадзка значных фактаў.

Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Палянэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Бібліяграфія рэдагаваць

  • П’есы. Мн., 1969;
  • Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980;
  • Драмы і камедыі. Мн., 1981.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Hubarèvìč, Kastus‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура рэдагаваць

  • Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118;
  • Усікаў Я. Грамадзянскае сумленьне мастака. Мн., 1976. С. 186—192;
  • Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12;
  • Саламевіч І. Губарэвіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 516.