«Карунскі скарб»[1] (ці Lydian Hoard) — назва, дадзеная калекцыі з 363 артэфактаў Лідзіі, якія адносяцца да VII стагодзьдзя да нашай эры і знойдзеных у правінцыі Ушак (на захадзе Турэччыны). З-за скарбу адбыліся судовыя паседжаньні паміж Турэччынай і нью-ёрскім музэем Мэтраполітэн у пэрыяд паміж 1987 і 1993 гадамі. У выніку, калекцыя была вернутая Турэччыне ў 1993 годзе — пасьля таго, як музэй прызнаў, што ў момант пакупкі ведаў аб тым, што прадметы былі скрадзеныя. Сёньня ўсе прадметы выстаўлены ў Музэі археалёгіі правінцыі Ўшак.

Збан з калекцыі

Калекцыя зноў стала прадметам сэнсацыйных навін у траўні 2006 году, калі было выяўлена, што ключавы артэфакт скарбу — залаты гіпакамп, выстаўлены ў музэі Ўшака разам з усёй астатняй калекцыяй — зьяўляецца падробкай; арыгінал быў заменены копіяй, верагодна, недзе ў пэрыяд з сакавіка па жнівень 2005 году.

Яшчэ адным тэрмінам, які выкарыстоўваецца для назвы калекцыі, зьяўляецца «Скарбы Крозу». Хоць час стварэньня артэфактаў блізкі да тэрмінаў праўленьня Кроза, пытаньне аб тым, ці варта іх лічыць непасрэдна зьвязанымі зь легендарным каралём Лідзіі, застаецца па сёньняшні дзень спрэчным. Легенда аб багацьці Кроза была папулярная ў шэрагу азіяцкіх культур.

Адкрыцьцё скарбу і яго кантрабанда рэдагаваць

Галоўная і самая каштоўная частка скарбу — гэта магільны пакой лідзійскай прынцэсы, знойдзены ў выніку незаконных раскопак, праведзеных трыма капальнікамі каля вёскі Гюрэ (правінцыя Ўшак), у непасрэднай блізкасьці ад якой знаходзілася грабніца — у мясцовасьці пад назвай «Топтэпэ». Праводзячы раскопкі ў працягу некалькіх дзён і не ў сілах «прабіцца» праз мармуровую кладку дзьверы пахавальнай камэры, капальнікі ўзарвалі дах грабніцы ў ноч на 6 чэрвеня 1966 году. Перад іх вачыма паўстала «захапляльнае відовішча» пахаванай скарбаў лідзійскай дваранкі, якіх не чапалі больш за 2600 гадоў.

Да скарбаў, выкрадзеных з магілы, пазьней дадаліся іншыя знаходкі, зробленыя тымі ж капальнікамі, у іншых курганах мясцовасьці Топтэпэ на працягу 1966—1967 гадоў. Пасьля дадзеная калекцыя была кантрабандным шляхам вывезеная за граніцы Турцыі — па частках, праз гарады Ізмір і Амстэрдам — і набытая музэем Мэтраполітэн у 1967—1968 гадах, які заплаціў за 200 прадметаў 1,2 мільёны даляраў ЗША.

Судовы працэс рэдагаваць

Намаганьні цэлага шэрагу турэцкіх урадаў, накіраваныя на збор і вяртаньне калекцыі, былі ініцыяваныя журналістам Азгэнам Акарам. Акар выпадкова ўбачыў некаторыя экспанаты ў 1984 годзе, у каталёгу музэю Мэтраполітэн, і паведаміў міністэрству культуры Турэччыны аб іх відавочна незаконным паходжаньні: адначасова, ён напісаў некалькі артыкулаў і ініцыяваў расьсьледаваньне па бюракратычных турэцкіх каналах.

Пазьней Азгэн Акар дзейнічаў у якасьці «добраахвотнага пасланца» ўрада Турэччыны ў рамках судовага разбору, які пачаўся ў Нью-Ёрку ў 1987 годзе і завяршыўся ў 1993 — адначасова з гэтым, ён быў прызначаны кансультантам па дадзеным пытаньні ў самой Турэччыне (у працы зь ЮНІДРУА, якая тычыцца аховы гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны). Імя Акара таксама зьяўляецца сёньня сынонімам людзей, занятых пошукамі іншай кантрабанднай калекцыі — пад назвай «Скарб Элмалі».

Музей Ушаку рэдагаваць

Відавочная патрэба ў музэі, годнага падобнай «калекцыі скарбаў», агучвалася з тых часоў, як артэфакты вярнуліся ў Турэччыну. Пасьля перадачы ўладам краіны дзесяці іншых незаконна знойдзеных артэфактаў, а таксама шэрагу падобных знаходак быў назапашаны фонд для музэю. Ён складаўся з 375 прадметаў. Але невялікі музэй ва Ўшаке, куды была часова зьмешчана калекцыя, першапачаткова плянаваўся як музэй дываноў і працаваў у жорсткіх умовах бюджэтных і кадравых абмежаваньняў: ён не адпавядаў патрабаваньням па бяспэцы. Сумневы ў адпаведнасьці дадзенага месца толькі ўмацаваліся ў сувязі з судовымі справамі супраць супрацоўнікаў музэя — у сувязі з выяўленым ў 2006 годзе крадзяжом. Былы дырэктар музэю застаецца адзіным чалавекам, які ўсё яшчэ ўтрымліваецца пад вартай — зь дзесяці першапачаткова абвінавачаных у рамках справы аб падмене гіпакампу.

Праклён скарбаў рэдагаваць

Ва Ўшаке і за яго межамі існуе легенда пра «праклён», зьвязаны са скарбам. Згодна ёй, сем чалавек, якія прымалі ўдзел у незаконных раскопках «памерлі гвалтоўнай сьмерцю або перажылі вялікія няшчасьці».

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць