Мапа Віда-Ляцкага

(Перанакіравана з «Карта Віда-Ляцкага»)

Ка́рта Віда-Ляцкага — першая вядомая геаграфічная карта, створаная і выдадзеная на тэрыторыі ВКЛ (першае выданьне — Антвэрпэн, 1542 (?), другое — Вільня, 1555).

Паказвае ўсходнія раёны Маскоўскай дзяржавы і частку тэрыторыі ВКЛ, прызначалася для інфармаваньня заходнеэўрапейскай аўдыторыі пра малавядомую Масковію. Гравёр і картограф Антоні Від разам з аселым у Літве былым акольнічым Васіля III Іванам Ляцкім працавалі над ёй у 1537—1542 гадах, скарыстаўшыся картаграфічнымі матэрыяламі, вывезенымі Ляцкім з Масквы ў 1534 годзе. Яшчэ да апублікаваньня Ляцкі рассылаў чарнавыя варыянты карты вядомым эўрапейскім вучоным, у тым ліку Себасцьяну Мюнстэру (1540) і Сігізмунду Герберштайну (1541).

На карце нанесеныя стратэгічныя замкі памежжа ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы — Вяліж, Віцебск, Гомель, Кіеў, Крычаў, Ворша, Полацак, Смаленск, — на думку Міхася Ткачова, выявы замкаў добра стасуюцца з археалягічнымі і інвэнтарнымі зьвесткамі і зробленыя з натуры. Пададзеная інфармацыя пра Аршанскую бітву 1514 году з сымбалічным малюнкам. Некалькі дзесяцігодзьдзяў лічылася адной з самых верагодных карт Масковіі. У 1570 годзе яе перагравіяваў Франц Хогенбэрг, адзін з рэдактараў энцыкляпэдычнай серыі «Гарады зямнога шара».

Карта зьяўляецца найбольш раннім вядомым помнікам старабеларускага сьвецкага кнігадрукаваньня, зьмяшчаючы тлумачальны тэкст на старабеларускай мове зь вялікай колькасьцю паланізмаў. Белая Русь, паводле карты Віда-Ляцкага — іншая назва Маскоўскай дзяржавы.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Zwoliński P. Pierwsza drukowana transkrypcja ruskiej cyrylicy na lacinkę // Slavia Orientalis. R. XVI, z. 4. Warszawa, 1967.
  • Idem. Naistarszy świecki druk białoruski (Antwerpia 1542) // Slavia Orientalis. R. XVII, z. 3. Warszawa, 1968.
  • Карта России Антония Вида // Атлас географических открытий в Сибири и в Северо-Западной Америке XVII—XVIII вв. М., 1964.
  • Белы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мн., 2000.