Картаграфія

навука стварэньня мапаў

Картагра́фія (ад грэцкай χάρτης — «карта» і γράφειν — «маляваць») — навука аб дасьледаваньні, мадэляваньні і адлюстраваньні прасторавага разьмяшчэньня, спалучэньня і ўзаемасувязі аб’ектаў і зьяваў прыроды і грамадзтва (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналёгію і вытворчую дзейнасьць.

Так выглядалі мапы старажытных рымлян: Пэйтынгэрава табліца.

Аб’ектамі картаграфіі зьяўляюцца плянэта Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусьвет. Найбольш папулярнымі прадуктамі картаграфіі (зразумелымі большасьці людзей) зьяўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх мапаў, рэльефных і аб’ёмных мапаў, глёбусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цьвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, плястык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Шаблён:Portal-cartography Шаблён:Portal-eng

  • Google мапы (бясплатны сайт з вэктарнымі мапамі, касьмічнымі здымкамі і маршрутамі праезду)
  • Яндэкс. Мапы
  • OpenStreetMap (свабодна рэдагаваная мапа ўсяго сьвету. Дазваляе сумесна праглядаць, зьмяняць і выкарыстоўваць геаграфічныя зьвесткі ў любым пункце Зямлі)