Карляс Санчэс Марэна

калюмбійскі футбаліст

Ка́рляс Са́нчэс Марэ́на (па-гішпанску: Carlos Sánchez Moreno; нарадзіўся 6 лютага 1986 году, Кібдо, Калюмбія) — калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца аргентынскага клюбу «Сан-Лярэнса» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Карляс Санчэс Марэна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 лютага 1986(1986-02-06)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сан-Лярэнса
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2013
2013—2014
2014—2017
2016—2017
2017—2018
2018
2018—2020
2021
2021—2023
2023—
Рывэр Плэйт Мантэвідэо
Валянсьен
Эльчэ
Астан Віла
Фіярэнтына (арэнда)
Фіярэнтына
Эспанёл (арэнда)
Ўэст Гэм Юнайтэд
Ўотфард
Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ
Сан-Лярэнса
40 (1)
178 (10)
30 (0)
48 (1)
31 (1)
9 (1)
14 (0)
13 (0)
9 (0)
51 (3)
39 (0)
Зборныя
2007— Калюмбія 88 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
3 ліпеня 2018.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Мэдэльіне, а пазьней пераехаў у Мантэвідэо, дзе займаўся ў клюбе «Данубіё». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клюбу «Рывэр Плэйт». У ліпені 2007 году падпісаў 5-гадовы кантракт з францускім клюбам «Валянсьен». Дэбютаваў у Лізе 1 4 жніўня хатнім матчам супраць клюбу «Тулюза» (3:1). Улетку 2012 году кантракт Карляса скончыўся і ён пакінуў клюб, аднак пасьля доўгіх і безвыніковых перамоваў з ангельскімі «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Болтан Ўандэрэрз», ён вярнуўся ў «Валянсьен», склаўшы новы кантракт з клюбам.

16 жніўня 2013 году Санчэс перайшоў у склад клюбу «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ля Лігу. Сума трансфэру склала 3,7 млн эўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[5].

Пасьля сэзону ў Гішпаніі 15 жніўня 2014 году Санчэс перайшоў у склад ангельскага клюбу «Астан Віла»[6].

Міжнародная рэдагаваць

9 траўня 2007 году дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць