Карачаева-Чаркесія

Карача́ева-Чарке́ская Рэспу́бліка (Карача́ева-Чарке́сія; па-расейску: Карачаево-Черкесская Республика, па-карачаева-балкарску: Къарачай-Черкес Республика, па-абазінску: Къарча-Черкес Республика, па-нагайску: Карашай-Шеркеш Республикасы, па-кабардзіна-чаркеску: Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны на Паўночным Каўказе. Уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі.

Карачаева-Чаркеская Рэспубліка
рас. Карачаево-Черкесская Республика
карач-балк. Къарачай-Черкес Республика
абаз. Къарча-Черкес Республика
наг. Карашай-Шеркеш Республикасы
кабард.-чарк. Къэрэшей-Шэрджэс Республикэ

Сьцяг
Гімн Гімн Карачаева-Чаркесіі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Эканамічны раён Паўночна-Каўкаскі
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Паўночна-Каўкаскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Чаркеск
Улучае 10 раёнаў,
2 мескія акругі
Найбольшы горад Чаркеск
Іншыя буйныя гарады Чаркеск, Вусьць-Джэгута, Карачаеўск
Дата ўтварэньня 12 студзеня 1922 (як Карачаева-Чаркеская АВ)
26 красавіка 1926 (падзел на Карачаеўскую АВ, Чаркескую НА,
Баталпашынскі ды Зелянчуцкі раёны;
ад 30 красавіка 1928 Чаркеская НА набывае статус аўт. вобласьці)

12 кастрычніка 1943 (ліквідацыя Карачаеўскай АВ)
12 студзеня 1957 (аднаўленьне Карачаева-Чаркескай АВ)
30 студзеня 1990 (як Карачаева-Чаркеская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка)
9 сьнежня 1992 (як Карачаева-Чаркеская Рэспубліка)
Кіраўнік Рэспублікі Рашыд Цямрэзаў
Старшыня Ўраду Мурат Карданаў
Афіцыйныя мовы расейская, карачаеўская, кабардзіна-чаркеская, абазінская
Насельніцтва (2013)
471 847[1] (75-е месца)
Шчыльнасьць 33,05 чал./км²
Нацыянальны склад карачаеўцы, расейцы, чаркесы, абазіны, нагайцы
Плошча 14 277 км² (77-е месца)
Месцазнаходжаньне Карачаева-Чаркесіі
Карачаева-Чаркеская Рэспубліка на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +4
Код ISO 3166-2 RU-KC
Код аўтам. нумароў 09
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Карачаева-Чаркесіі

Знаходзіцца ў перадгор’ях паўночнай часткі Вялікага Каўказу. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы з Стаўрапальскім краем, на ўсходзе — з Кабардзіна-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўкаскага хрыбту — з часткова прызнанай Абхазіяй і Грузіяй. Адміністрацыйны цэнтар — места Чаркеск.

Геаграфія і прырода рэдагаваць

Найбуйнейшая частка (каля 80%) Карачаева-Чаркескай Рэспублікі разьмешчаная ў горнай мясцовасьці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: перадгорная раўніна, перадгор’і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Водаразьдзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзьбярэжжа Чорнага мора вядуць Марускі і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардзіна-Балкарыяй ляжыць гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказу.

У рэспубліцы шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёраў, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 ракі, зь іх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зелянчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзейная ў рэспубліцы сыстэма Вялікага Стаўрапальскага каналу зьяўляецца крыніцай водазабесьпячэньня для Стаўрапальскага краю.

Нетры багатыя на карысныя выкапні: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лекавыя мінэральныя воды, мноства тэрмальных крыніцаў. Карачаева-Чаркесія разьмешчаная ў зоне горных стэпаў і шырокалісьцевых лясоў. У лясох і на высакагор’і захавалася багатая флёра і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Цебердзінскі запаведнік і частка Каўкаскага запаведніку.

Насельніцтва рэдагаваць

Карачаева-Чаркесія зьяўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 80 нацыянальнасьцяў. Агульная колькасьць насельніцтва складае 471 847 чал.[1] (паводле зьвестак на 2013 год)[1]. Шчыльнасьць насельніцтва — 33,05 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 42,88% (паводле зьвестак на 2013 год)[1].

Нацыянальны склад паводле зьвестак Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 року выглядае наступным чынам[2]: карачаеўцы — 41,0%; расейцы — 31,6%; чаркесы — 11,9%; абазіны — 7,8%; нагайцы — 3,3%.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэдагаваць

Рэспубліка падзеленая на 2 мескія акругі ды 10 раёнаў; налічваецца 144 паселішчы, зь іх — 4 буйныя месты (Чаркеск, Карачаеўск, Усьць-Джэгута і Цэбэрда). Раёны:

  • Вусьць-Джэгуцінскі
  • Зелянчуцкі
  • Малакарачаеўскі
  • Прыкубанскі
  • Хабескі
  • Адыгэ-Хабльскі
  • Карачаеўскі
  • Урупскі

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Карачаева-Чаркесіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў