Караль Падчашынскі

Ка́раль Падчашынскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны, Лідзкі павет — 7 красавіка 1860, Вільня) — беларускі й польскі архітэктар эпохі клясыцызму.

Караль Падчашынскі
Дата нараджэньня 7 лістапада 1790(1790-11-07)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 красавіка 1860(1860-04-19) (69 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, рэстаўратар
Месца працы
  • Віленскі ўнівэрсытэт[d]

Біяграфія рэдагаваць

Карлаль Падчашынскі нарадзіўся 7 лістапада 1790 году у в. Жырмуны Лідзкага павету ў сям’і прыдворнага будаўніка Радзівілаў Яна Падчашынскага ў вёсцы Жырмуны непадалёк ад Ліды. Вучыўся ў Берасьцейскай базыльянскай школе, у Віленскім унівэрсытэце, затым у Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў. У 1816 стажыраваўся ў Італіі, Францыі. У Парыжы вучыўся ў вядомага архітэктара Жана-Нікаля-Люі Дзюрана. У 1838—1853 гадох жыў у маёнтку пад Нясьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве.

Памёр 7 красавіка 1860 году ў Вільні. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні. Магіла не захавалася.

Творы рэдагаваць

Працаваў у стылі клясыцызму. Праектаваў вучэбныя будынкі, арыентаваўся на тэндэнцыі ўтылітарызму і рацыяналізму. Паводле яго праектаў пабудаваныя: палацы ў Жылічах (1825), у Яшунах (1824— 28), у Тускулянах (1825); збор эвангелічных рэфарматаў у Вільні (1830—35), гімназіі ў Слуцку, Камянцы і Сьвіслачы, школы ў Бабруйску. Рэканструяваў у Вільні інтэр’еры залаў бібліятэкі і прафэсарскай чытальнай залы Віленскага ўнівэрсытэту, капліцу катэдральнага сабора.

  • Палац Булгакаў у Жылічах
  • Эвангелійска-рэфармацыйны касьцёл у Вільні (1830—1835)
  • Слуцкая гімназія (1829—1838)