Каракіліская бітва

Каракіліская бітва (па-армянску: Ղարաքիլիսայի ճակատամարտ) адбылася 25—28 траўня 1918 году, паміж турэцкімі і армянскімі войскамі ля Каракілісу[2].

Каракіліская бітва
Дата: 25—28 траўня
Месца: Каракіліс
Вынік: Перамога Армэніі
Супернікі
Сьцяг краіны або тэрыторыі Асманская імпэрыяСьцяг АрмэнііАрмянская нацыянальная рада
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Вехіп-пашаСьцяг Армэніі Фама Назарбекаў
Колькасьць
Сьцяг Асманскай імпэрыі 10 тыс. салдат пры 70 гарматах і 40 кулямётах[1]Сьцяг Армэніі 6 тыс. салдат пры 70 гарматах і 20 кулямётах[1]
Страты
45004700-5000

Перадумовы рэдагаваць

Пасьля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі расейская армія пакінула Заходнюю Армэнію і Каўкаскі фронт, дзе супрацьстаяла арміі Асманскай імпэрыі. Іх месца паспрабавалі заняць Армянскія войскі пад камандай генэрала Назарбекава.

Парушыўшы перамір’е, турэцкая армія ў пачатку 1918 году ўварвалася ў Заходнюю Армэнію, захапіўшы некалькі гарадоў (Эрзурум, Сарыкамыш, Карс).

У ночы на 15 траўня 1918 году туркі на Батумскай мірнай канфэрэнцыі высунулі ўльтыматум аб эвакуацыі армянамі Александропаля на працягу 24 гадзінаў і адыходзе армянскага войска на лінію за 40 км ад гораду. Не чакаючы адказу, ранкам 15 траўня турэцкія войскі перашлі Арпачай і пачалі наступ да шашы Тыфліс—Александропаль. Армянскія войскі пачалі сьпешна ў гармідары адыходзіць ад Александропаля ў Дзіліжан, пакідаючы шмат зброі ворагу.

Разам з войскам сыходзілі і тысячы ўцекачоў-армянаў, бясьпеку якіх забясьпечваў атрад Андраніка Азаняна. З Александропаля частка турэцкіх войскаў рушыла да Эрывані, дзе адбылася Сардарапацкая бітва), іншая частка — на Каракліс. Пасьля двух дзён баёў у Джалалаглы (цяпер Сьцепанаван), атрад Андраніка 20 траўня замацаваўся ў сяле Дсех, а потым падышоў да Дыліжану.

Сілы бакоў рэдагаваць

Армянскія войскі пад Ванадзорам налічвалі 6 тысячаў салдат, 70 гармат і 20 кулямётаў[1], у туркаў было 10 тысячаў салдат, 70 гармат і 40 кулямётаў. Армянскім войскам на дапамогу прыйшлі добраахвотнікі з суседніх вёсак[1].

Бітва рэдагаваць

З 26 па 28 траўня пад Каракіліскам адбылася найбольш важнае бітва ў армяна-турэцкай вайне 1918 году. Армянскія стралковыя палкі змагаліся ўпарта, але туркі сканцэнтравалі супраць армянскай лініі абароны ня толькі 36-ю Каўкаскую, але і 5-ю Каўкаскую дывізіі, што наступала з боку Джэлалаглы.

27 траўня Назарбекаў страціў вёску Безабдал і гару, што ўзвышаецца над ёй, пасьля чаго правы флянг армян ссунуўся да станцыі Шаганлы. На наступны дзень туркі абышлі армянскія сілы зьлева, захапілі сяло Вартанлы і адрэзалі шашу да Дыліжану.

Назарбекаў зь цяжкасьцю здолеў вывесьці свае войскі з крытычнага становішча. Адыходзячыя праз горныя праходы армянскія атрады ўзялі шашу пад кантроль у вёсак Базікент і Нікіціна, і 29 траўня захапілі пазыцыі ў Дыліжану. Войскі Назарбекава скараціліся ў выніку страт і магчыма дэзэрцірства да 5000 салдат, баявы дух якіх быў не занадта высокі. На наступны дзень Андранік далучыўся да Назарбекава ў Дыліжане, але адмовіўся прызнаць перамір’е, якое было падпісана на той момант і са сваёй дывізіі адправіўся ў горы, якія выступаюць над возерам Севан (Гёйча).

Вынікі рэдагаваць

Падчас наступу туркі сутыкнуліся з моцным супрацівам, у выніку якога пастанавілі не прасоўвацца ўглыб Армэніі. Дзякуючы армянскім вайскоўцам і добраахвотнікам, зьявілася магчымасьць стварыць Рэспубліку Арменіі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць