Каракас (па-гішпанску: Caracas) — сталіца Вэнэсуэлы. Насельніцтва на 2009 год складала 3 051 000 жыхары. Зьяўляецца галоўным эканамічным, фінансавым і культурным цэнтрам краіны. Таксама найбуйнейшы транспартны вузел Вэнэсуэлы.

Каракас
гішп. Caracas
Панарама гораду ад Вайсковага шпіталю
Панарама гораду ад Вайсковага шпіталю
Герб Каракасу Сьцяг Каракасу
Дата заснаваньня: 25 чэрвеня 1567
Краіна: Вэнэсуэла
Рэгіён: Сталічная акруга
Кіраўнік: Helen Fernández[d] і Alí Mansour Landaeta[d]
Плошча: 1930 км²
Вышыня: 900 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 3 051 000 чал.
шчыльнасьць: 1580,83 чал./км²
Часавы пас: UTC-4
Тэлефонны код: 0212
Паштовы індэкс: 1010-A
Геаграфічныя каардынаты: 10°30′0″ пн. ш. 66°56′0″ з. д. / 10.5° пн. ш. 66.93333° з. д. / 10.5; -66.93333Каардынаты: 10°30′0″ пн. ш. 66°56′0″ з. д. / 10.5° пн. ш. 66.93333° з. д. / 10.5; -66.93333
Каракас на мапе Вэнэсуэлы
Каракас
Каракас
Каракас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваны 25 ліпеня 1567 (дзень сьв. Яга) гішпанцамі на месцы спаленага пасяленьня індэйцаў племя каракас, адсюль поўная назва: Santiago de León de Caracas. У XVI—XVII стагодзьдзях на горад нападалі піраты. Ад 1577 рэзыдэнцыя гішпанскага губэрнатара, з 1777 сталіца генэрал-капітанства Вэнэсуэла. Ад 1810 цэнтар барацьбы за незалежнасьць краіны, ад 1811 яе сталіца (акрамя 1812—1824, калі горад адбілі гішпанскія каралеўскія войскі). У 1853—1863 баявыя дзеяньні ў горадзе паміж прыхільнікамі кансэрватараў і лібэралаў. Ад 1870-х праводзіцца перапляніроўка старых і будаўніцтва новых кварталаў. У 20 ст. пачалося хуткае эканамічнае разьвіцьцё гораду.

Прыродныя ўмовы рэдагаваць

Знаходзіцца ў горнай даліне Карыбскіх Андаў на вышыні 900—1000 м над узроўнем мора, за 13—14 км ад узьбярэжжа Карыбскага мора. Клімат вільготны, субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня +19 градусаў, а ліпеня +21 градус. Ападкаў на год выпадае 820 мм. З траўня па лістапад — сэзон дажджоў. Са сьнежня па травень над Каракасам пануюць антыцыклёны, усталёўваецца сухое надвор’е. Горад знаходзіцца ў зоне павышанай сэйсьмічнай актыўнасьці, неаднаразова зьнішчаўся землятрусамі (1812, 1900, 1967).

У навакольлі пераважае расьліннасьць парама (высокагорных лугоў) і ўмераных лясоў. З жывёл на схілах Карыбскіх Андаў водзяцца ягуар, пума, ацэлот, выдра, малпы, нутрыі, тапіры, сьвінкавыя.

Эканоміка рэдагаваць

У эканоміцы гораду пераважае доля паслуг (больш за 90%). Прамысловасьць: харчовая, тэкстыльная, швейная, гарбарна-абутковая, хімічная, фармацэўтычная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлёзна-папяровая, машынабудаўнічая (у т. л. зборка аўтамабіляў), шкляная, цэмэнтная. У Каракасе разьмешчаны штаб-кватэры Petroleos de Venezuela (PDVSA), шэрагу іншых вэнэсуэльскіх кампаніяў. Працуе Фондавая біржа Каракасу.

Транспарт рэдагаваць

Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт Майкетыя (Maiquetia, Simón Bolívar International Airport). Марскі аванпорт Каракасу на Карыбскім моры — Ла-Гуайра.

З 1983 працуе мэтрапалітэн (на 2014 год — чатыры лініі з 48 станцыямі). Асноўны сродак грамадзкага транспарту — аўтобус.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Каракассховішча мультымэдыйных матэрыялаў