Карабах

геаграфічная вобласьць ва Ўсходнім Закаўказьзі

Караба́х (па-азэрбайджанску: Qarabağ, па-армянску: Ղարաբաղ) — гісторыка-геаграфічны рэгіён ва Ўсходнім Закаўказьзі, які складаецца з Раўніннага і Нагорнага Карабаху.

Мапа Карабаху ў сучасных межах: Нагорны (Арцах) і Раўнінны Карабах, Зангэзур (Сюнік), максымальныя гістарычныя межы Карабаху [Крыніца?]

У XVI — сярэдзіне XVIII стагодзьдзяў — бэгларбэкства (правінцыя) Сэфэвідзкай імпэрыі, дзе нізіны і перадгор’і ўваходзілі ў мусульманскія ханствы, а нагорныя тэрыторыі ў армянскія мелікствы[1]; у сярэдзіне XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў тут існавала Карабаскае ханства; з 1805 году — у складзе Расейскай імпэрыі; у савецкі час — у складзе Азэрбайджанскай ССР. У цяперашні час дэ-юрэ ўваходзіць у склад Азэрбайджанскай Рэспублікі. Значная частка тэрыторыі з пачатку 1990-х гадоў дэ-факта кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Рецензент: Л. Б. Алаев. — М.: Академкнига, 2003. — С. 199. — 592 с — 2000 экз. — ISBN 5-94628-118-6.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Рецензент: Л. Б. Алаев. — М.: Академкнига, 2003. — С. 199. — 592 с — 2000 экз. — ISBN 5-94628-118-6.