Капуцынавыя (Cebidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 30 відаў[1]. Насяляюць трапічныя і субтрапічныя тэрыторыі Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца лясы — ад густых вечназялёных да сухіх. Выкапныя рэшткі вядомыя ад канца алігацэну[2][3].

Капуцынавыя
Cebus capucinus — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадHaplorhini
ІнфраатрадSimiiformes
СямействаКапуцынавыя
Бінамінальная намэнклятура
Cebidae
Bonaparte, 1831

Капуцынавыя, як правіла, дробныя прыматы з даўжынёй цела ад 33 да 56 см і вагой ад 2.5 да 3.9 кілаграма. Як тыя, што належаць да парватрада шыраканосых малпаў, капуцынавыя маюць шырокія пляскатыя насы. Зубная формула: 2/2, 1/1, 3/3, 2–3/2–3[2][3].

Гэта драўняныя жывёлы, якія рэдка падарожнічаюць па зямлі. Гэта сацыяльныя жывёлы, якія жывуць групамі ад пяці да сарака асобін. Звычайна яны вядуць дзённы лад жыцьця. Яны ўсяедныя, у асноўным ядуць плады і вусякоў. Самкі нараджаюць аднаго або двух дзіцянятаў пасьля пэрыяду цяжарнасьці ад 130 да 170 дзён[2][3].

Сыстэматыка рэдагаваць

Сямейства капуцынавыя (Cebidae)

  • род Cebus — віды: C. aequatorialis, C. albifrons, C. brunneus, C. capucinus, C. castaneus, C. cesarae, C. cuscinus, C. imitator, C. kaapori, C. leucocephalus, C. malitiosus, C. olivaceus, C. unicolor, C. versicolor, C. yuracus
  • род Saimiri — віды: S. boliviensis, S. cassiquiarensis, S. collinsi, S. macrodon, S. oerstedii, S. sciureus, S. ustus, S. vanzolinii
  • род Sapajus — віды: S. apella, S. cay, S. flavius, S. libidinosus, S. nigritus, S. robustus, S. xanthosternos
  • вымерлыя роды: †Panamacebus, †Branisella, †Chilecebus, †Acrecebus, †Dolichocebus, †Saimiri

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 07.12.2021 г.
  2. ^ а б в Dewey, T. (2008) Cebidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 07.12.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 182–184. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)