Кан (па-француску: Caen, па-нармандзку: Caën) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Кальвадосу ў рэгіёне Нармандыі. Да 1 студзеня 2016 году ён зьяўляўся адміністрацыйным цэнтрам рэгіёну Ніжняй Нармандыі. Насельніцтва гораду на 2016 год складала 105 403 чалавек.

Кан
франц. Caen
Кан
Герб Кану


Краіна: Францыя
Дэпартамэнт: Кальвадос
Рэгіён: Нармандыя
Кіраўнік: Joël Bruneau[d]
Плошча: 25,7 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 105 403 чал.
шчыльнасьць: 4101,28 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 2 31
Паштовыя індэксы: 14000, 14300
Геаграфічныя каардынаты: 49°10′53″ пн. ш. 0°21′49″ з. д. / 49.18139° пн. ш. 0.36361° з. д. / 49.18139; -0.36361Каардынаты: 49°10′53″ пн. ш. 0°21′49″ з. д. / 49.18139° пн. ш. 0.36361° з. д. / 49.18139; -0.36361
Кан на мапе Францыі
Кан
Кан
Кан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-caen.fr/

Геаграфія рэдагаваць

Кан разьмешчаны на берагах ракі Орну, прыкладна за 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліву Ля-Маншу, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандзкай Швайцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ля-Маншу яго злучае пракладзены на загад Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі гораду таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.

Гісторыя рэдагаваць

Першыя зьвесткі пра Кан адносяцца да кіраваньня герцагаў Нармандыі, адзін зь якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 годзе разам зь ёю перададзены Яанам Безьзямельным францускай кароне. У 1346 годзе ангельцы ўзялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 годзе Джон Ланкастэрскі заснаваў Канскі ўнівэрсытэт, які за сваю гісторыю ня раз зачыняўся й аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 году).

Да адмены Нанцкага эдыкту ў 1685 годзе большасьць насельніцтва Кану складалі гугеноты. У гады Вялікай Францускай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 году пакінула старажытны горад у руінах. Старадаўняя забудова на дзьве траціны была разбурана. У 1948—1962 гадах паводле пляна Маршала быў адбудаваны сучасны горад з прамысловымі зонамі й зялёнымі насаджэньнямі.

Славутасьці рэдагаваць

  • Канскі замак XI—XII стагодзьдзяў — адна з найбуйнейшых сярэднявечных крэпасьцяў на захадзе Эўропы. У наш час тэрыторыю старажытнай цьвярдыні займаюць розныя мастацкія й гістарычныя музэі.
  • З часоў Вільгельма Заваёўніка ацалелі ўслаўленыя помнікі нармандзкай раманікісаборная царква Сэнт-Эт’ен пры мужчынскім абацтве й царква Троіцы пры жаночым манастыры. У гэтых храмах да Францускай рэвалюцыі былі пахаваныя, адпаведна, сам Вільгельм Заваёўнік і ягоная жонка Матыльда Фляндрская. Фасад саборнай царквы строгі й ляканічны, 90-мэтровыя вежы ўвенчаны шпілямі XIII стагодзьдзя. Астатнія будынкі мужчынскага абацтва перабудаваны ў XVII стагодзьдзі; з 1960 году ў іх зьмяшчаюцца органы мясцовага самакіраваньня. Жаночы манастыр моцна паноўлены працамі паплечнікаў Віёле-ле-Дзюка.
  • Жамчужынай старога Кану лічылася ажурная позьнегатычная царква сьв. Пятра. У 1944 годзе яна была разбурана, у наш час цалкам адрэстаўравана.
  • З помнікаў грамадзянскага дойлідзтва — маёнткі XVI стагодзьдзя; у адным зь іх нарадзіўся паэт Малерб.
  • У памяць пра падзеі Другой сусьветнай вайны ў 1988 годзе быў адкрыты Мэмарыял міру.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць