Канэктыкут

штат ЗША

Канэ́ктыкут, Канэ́ктыкат (па-ангельску: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году). Назоў штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэньне CT.

Канэктыкут
Сьцяг Канэктыкуту Герб Канэктыкуту
Сьцяг Канэктыкуту Герб Канэктыкуту
Штат Канэктыкут на мапе ЗША
Мянушка Штат Канстытуцыі
Сталіца Хартфард (Канэктыкут)
Найбуйнейшы горад Брыджпарт
Плошча
48-я па ЗША
- агулам 14 371 км²
- % вады 12,6
- шырата 40°58' пн. ш. па 42°3' пн. ш.
- даўгата 71°47' з. д. па 73°44' з. д.
Насельніцтва
29-е па ЗША
- агулам 3,4
- шчыльнасьць 271,4/км²
Дата заснаваньня 9 студзеня 1788 (5-ы)
Губэрнатар Даннэль Маллой
Часавы пас Ціхаакіянскі час: UTC-5/-4
Афіцыйная старонка

Геаграфія рэдагаваць

На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айлэнд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусэтсам, на ўсходзе — з Род-Айлэндам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца зь лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасьць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата зьвязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калёнія Канэктыкут прыняла першую ў сьвеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).

Гісторыя рэдагаваць

Пасьля Вайны за незалежнасьць Амэрыкі Канэктыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвэну. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.