Кантынэнтальная хакейная ліга

афіцыйная бачына КХЛ

Кантынэнта́льная хаке́йная лі́га (КХЛ) — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расейскай супэрлігі (у адрозьненьне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клюбы не пакідаюць лігу ў залежнасьці ад вынікаў чэмпіянату). На сёньняшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клюбаў, зь якіх 19 клюбы з Расеі і па адным зь Беларусі, Казахстану і Кітаю. Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова зьяўляецца адкрытым чэмпіянатам Расеі. Амаль усе клюбы КХЛ маюць свае фарм-клюбы ў Моладзевай хакейнай лізе.

Кантынэнтальная хакейная ліга
Від спорту хакей
Заснаваная 2008
Першы сэзон 2008—2009
Колькасьць камандаў 22
Краіна Расея (19)
Беларусь (1)
Казахстан (1)
Кітай (1)
Дзейны чэмпіён Ак Барс
KHL.ru

Фармат рэдагаваць

Чэмпіянат складаецца зь дзьвюх частак: рэгулярнага сэзону і раўнду плэй-оф. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны. Пачынаецца сэзон матчам за Кубак Адкрыцьця паміж фіналістамі мінулага розыгрышу Кубка Гагарына.

Падчас рэгулярнага сэзону клюбы праводзяць па 2 матчы з кожным супернікам. У табліцах канфэрэнцыяў і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасьці набраных імі пунктаў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы разьмяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Найлепшая каманда рэгулярнага сэзону атрымоўвае Кубак Кантынэнту.

Па 8 найлепшых камандаў з кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымоўвае Кубак Гагарына і зьяўляецца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расеі. Унутры канфэрэнцыяў праходзяць сэрыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канфэрэнцыі. Сэрыі гуляюцца да 4 перамогаў. Кожны год таксама гуляецца матч зорак.

Клюбы рэдагаваць

Вынікі сэзонаў рэдагаваць

Год   Уладальнік Кубка Гагарына   Фіналіст Пераможцы рэгулярнага сэзону
2008—2009   «Ак Барс» (Казань)   «Лякаматыў» (Яраслаўль)   «Салават Юлаеў» (Уфа)
2009—2010   «Ак Барс» (Казань)   ХК МВД (Балашыха)   «Салават Юлаеў» (Уфа)
2010—2011   «Салават Юлаеў» (Уфа)   «Атлянт» (Мыцішчы)   «Авангард» (Омск)
2011—2012   «Дынама» (Масква)   «Авангард» (Омск)   «Трактар» (Чалябінск)
2012—2013   «Дынама» (Масква)   «Трактар» (Чалябінск)   СКА (Санкт-Пецярбург)
2013—2014   «Мэталюрг» (Магнітагорск)   «Леў» (Прага)   «Дынама» (Масква)
2014—2015   СКА (Санкт-Пецярбург)   «Ак Барс» (Казань)   ЦСКА (Масква)
2015—2016   «Мэталюрг» (Магнітагорск)   ЦСКА (Масква)   ЦСКА (Масква)
2016—2017   СКА (Санкт-Пецярбург)   «Мэталюрг» (Магнітагорск)   ЦСКА (Масква)
2017—2018   «Ак Барс» (Казань)   ЦСКА (Масква)   СКА (Санкт-Пецярбург)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць