Кантынэнтальная сыстэма

Кантынэнта́льная сыстэ́ма або Кантынэнта́льная бляка́да (па-француску: Blocus continental) — зьнешняя палітыка, якая праводзілася Напалеонам I, скіраваная супраць Вялікабрытаніі падчас напалеонаўскіх войнаў. У адказ на марскую блякаду францускіх берагоў, якая была прынятая брытанскім урадам 16 траўня 1806 году, Напалеон выдаў пастанову ў Бэрліне 21 лістапада 1806 году, паводле якой прывёў у дзеяньне шырокамаштабнае эмбарга супраць ангельскага гандлю[1][2]. Эмбарга мела пэрыядычную эфэктыўнасьць. Гэтая блякада скончылася 11 красавіка 1814 году пасьля першага адрачэньня Напалеона. З пункту гледжаньня эканамічных стратаў Вялікабрытаніі блякада была ў значнай ступені неэфэктыўнай, аднак брытанскія экспартныя пастаўкі на кантынэнт пабачылі страты ад 25% да 55% ад іхняга агульнага кошту ў пэрыяд паміж 1802 і 1806 гадамі[3]. Пасьля стала вядома, што шырокі гандаль зь Вялікабрытаніяй праходзіў праз Гішпанію і Расею, што вымусіла Напалеона пачаць супраць гэтых краінаў баявыя дзеяньні. Не зважаючы на тое, што вайна на Пірэнэйскім паўвостраве адымала францускія сілы, і ў канчатковым рахунку Напалеон атрымаў моцную паразу падчас расейскай кампаніі ў 1812 годзе.

Краіны кантынэнтальнай сыстэмы ў 1812 годзе.

     Француская імпэрыя

     Залежныя дзяржавы

     Астатнія краіны кантынэнтальнай сыстэмы

Паводле бэрлінскага дэкрэту быў забаронены ўвоз ангельскіх тавараў у эўрапейскія краіны, якія былі ў зьвязе з Францыяй ці залежылі ад яе. Усе стасункі зь Вялікабрытаніяй павінны былі быць скасаваныя, нават паштовыя адпраўленьні. Аднак брытанскія гандляры займаліся кантрабандай многіх тавараў, таму кантынэнтальная сыстэма ня была магутнай зброяй эканамічнай вайны[4]. Асабліва шкода брытанскаму гандлю была адчувальнай у 1808 і 1812 гады, але праз брытанскі кантроль над акіянамі адбылося пераарыентаваньне эканамічных стасункаў на Паўночную і Паўднёвую Амэрыку, а таксама рост кантрабанды ў Эўропе. Страта Вялікабрытаніі як гандлёвага партнэра таксама моцна ўдарыла па эканоміцы Францыі і ейных хаўрусьнікаў[5]. Урады шматлікіх краінаў Эўропы атрымалі стымул да ігнараваньня кантынэнтальнай сыстэмы, што ў сваю чаргу прывяло да паслабленьня Напалеонаўскай кааліцыі[6].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ David Stephen Heidler; Jteanne T. Heidler (January 2004). «Encyclopedia of the War of 1812». Naval Institute Press. — С. 48. — ISBN 978-1-59114-362-8.
  2. ^ Jean Tulard, «Napoléon», Hachette, 2008, — С. 207.
  3. ^ Alfred Fierro; André Palluel-Guillard; Jean Tulard. «Histoire et dictionnaire du Consulat et de l’Empire». Robert Laffont. ISBN 2-221-05858-5.
  4. ^ Paul W. Schroeder, «The Transformation of European Politics 1763—1858» — 1999. — С. 305—10.
  5. ^ Alexander Grab, «Napoleon and the Transformation of Europe» — 2003. — С. 29—33.
  6. ^ François Crouzet, «Wars, blockade, and economic change in Europe, 1792—1815». Journal of Economic History (1964) 24#4 — С. 567—588.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць