Канстанцін Паклонскі

Канстанці́н Пакло́нскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — к. 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзеяў Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага палка.

Канстанцін Паклонскі
Асабістыя зьвесткі
Памёр не раней за 1661 і не пазьней за 1663[1]
Дзейнасьць вайсковец
Канстанцін Паклонскі
па-польску: Konstantyn Pakłonski
па-ўкраінску: Констянтин Поклонський
Беларускі палкоўнік
1654 — 1655
Прэзыдэнт: Багдан Хмяльніцкі
Папярэднік: Пасада заснаваная
Наступнік: Іван Залатарэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: Няведама
Пінскі павет, Берасьцейскае ваяводзтва, Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Памёр: не раней за 1661 і не пазьней за 1663[1]
Адукацыя: Шляхціч, Вайсковец, Палкоўнік
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Паклонскі (неадназначнасьць).

Біяграфія і дзейнасьць рэдагаваць

Канстанцін Паклонскі паходзіў родам з Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, зь Пінскага павету, з праваслаўнай шляхецкай сям’і і гербу Сьлепаворан[2]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме Водзгір-Паклонскі[3]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[4]. Выступаў як абаронца праваслаўя[5]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[6]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[7]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элемэнт[8]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[9]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[10]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[11]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[12]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[13]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[14]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[15]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што «государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти»[16].

Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [17]. Заклікаючы да сябе былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:


  С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали.  

[18]

.

Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай «нацыянальнай ідэі» на беларускіх землях у сярэднявеччы[19].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в World Biographical Information System OnlineWalter de Gruyter.
  2. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 239.
  3. ^ A. Rachuba, Pokłoński (Wodzgir-Pokłoński) Konstanty Wacław, PSB, t. 27, s. 234.
  4. ^ Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.:Навука і тэхніка, 1995, с. 20.
  5. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 191—192.
  6. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 681.
  7. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 238.
  8. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 198—199.
  9. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 240.
  10. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 257—258.
  11. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 233—234
  12. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 259.
  13. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 397, 400, 407—411, 417—422.
  14. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 245.
  15. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 243.
  16. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 439—440.
  17. ^ АЮЗР. Т. 14., с. 621—622.
  18. ^ Соловьев С. История России с древнейших времен. Книга V. 1613—1657, с. 94.
  19. ^ Латышонак А., Нацыянальнасьць — Беларус, 2009, с. 321.