Канвелішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Жыжмы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 457 чалавек. Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Вярэнава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі.

Канвелішкі
лац. Kanvieliški
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Канвеліскі
Насельніцтва: 457 чал. (1997)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639Каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639
Канвелішкі на мапе Беларусі ±
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Канвелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Канвіл

Тапонім Канвелішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[1], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[2]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Konwaliszki (1744 год)[4].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню ўпамінаюцца ў другой палове XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладаньне Пражмоўскіх. У гэты час паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Маёнтак складаўся з двара, вёскі Калвелішкаў і мястэчка Смолінску (пазьней Канвалішкі, назва захавалася да XX ст.).

У XVIII ст. Канвелішкі знаходзіліся ў валоданьні Храптовічаў. У 1786 годзе маёнтак перайшоў да Францішка і Мікалая Янкоўскіх. У канцы XVIII ст. каля двара збудавалі капліцу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Стары касьцёл, каля 1900 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Канвелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзевяніскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1808 годзе Янкоўскія збудавалі ў мястэчку драўляны касьцёл Сьвятога Мікалая. Каля 1850 году Канвелішкі перайшлі ў валоданьне Ўмястоўскіх. У 1880-я гады ў мястэчку дзеяў юдэйскі малітоўны дом, працавалі 4 крамы, карчма і бровар.

За часамі Першай сусьветнай вайны Канвелішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Канвелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Канвелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзевянішкаўскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 39 двароў, у аднайменнай вёсцы — 25 двароў.

У 1939 годзе Канвелішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Вярэнаўскага раёну. У паваенны час мястэчка і вёска злучыліся. На 1971 год у Канвелішках было 55 двароў, на 1997 год — 145, на 1998 год — 148.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1883 год — 187 чал.[6]; 1885 год — каля 144 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 180 чал. у мястэчку Канвелішках, 144 чал. у вёсцы Канвелішках; 1971 год — 170 чал.; 1997 год — 457 чал.[7]; 1998 год — 458 чал.[8]

Інфраструктура рэдагаваць

У Канвелішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка рэдагаваць

Дапаможны цэх вырабу абутку.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Могілкі

Славутасьці рэдагаваць

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Мікалая (1808)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  2. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  4. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 366.
  7. ^ Шаблюк В. Канвелішкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 83.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 574.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць