Камунарка (фабрыка)

беларуская кандытарская фабрыка

Каардынаты: 53°53′8″ пн. ш. 27°34′38″ у. д. / 53.88556° пн. ш. 27.57722° у. д. / 53.88556; 27.57722

«Камуна́рка» — дзяржаўная кандытарская фабрыка Беларусі, заснаваная ў лютым 1905 году ў Менску ў якасьці прыватнай пякарні Рачкоўскага.

«Камунарка»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 15 лютага 1905 (119 гадоў таму)
Заснавальнікі Георгі Рачкоўскі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Ленінскі раён, Аранская вул., д. 18
Ключавыя фігуры Іван Данчанка, Ігар Кодзіс[1]
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя какава-парашок, карамэль, цукеркі, шакаляд
Абарачэньне 239 476 млн рублёў (2010; 79 992 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак 32 285 млн руб. (2010; 10 784 тыс $)
Чысты прыбытак 18 635 млн руб. (2010; 6225 тыс $)
Лік супрацоўнікаў 1773 (2010)
Матчына кампанія «Белдзяржхарчпрам»

На 2020 год на прадпрыемстве дзейнічала 3 цэхі: цукерачны, шакалядны і цукерачна-шакалядны. На фабрыцы выраблялі какава-парашок, карамэль, цукеркі і шакаляд[2]. Слодычы прадавалі пад 7-ю таварнымі знакамі: «Белавеская пушча», «Дзіцячыя гісторыі», «Камунарка», «Любімая Алёнка», «Птушынае малако», «Салодкая мая» і «Сталічны»[3]. У беларускамоўным аздабленьні выпускалі 5 падарункавых набораў шакаляду: «Беларускія строі»[4], «Жадаю Вам»[5], «Менск»[6], «Папараць-кветка»[7] і «Слуцкія паясы»[8].

Вырабы рэдагаваць

На 2020 год фабрыка «Камунарка» выпускала:

Гандлёвая сетка рэдагаваць

На 2020 год уласная гандлёвая сетка «Камунаркі» налічвала ў Беларусі 18 крамаў і 5 кавярняў : 9 крамаў і 3 кавярні ў Менску; па кавярні і краме ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Берасьці і Горадні, 2 крамы ў Віцебску і па адной краме ў Гомелі, Кобрыне (Берасьцейская вобласьць), Магілёве і Шчучыне (Гарадзенская вобласьць)[10]. У 6 абласьцях Беларусі дзейнічала сетка 96 фірмовых сэкцыяў у крамах, што ахоплівала 70 гарадоў краіны:

 
Падарункавы набор шакаляду «Жадаю Вам» у пакунках з надпісамі па-беларуску і беларускімі ўзорамі (2024 год)

Паводле франшызы працавала яшчэ 32 крамы ў 15 гарадах Беларусі: 7 у Берасьцейскай вобласьці — Баранавічы, Берасьце (5) і Пінск; 1 у Воршы (Віцебская вобласьць); 3 у Гомелі; 4 у Горадні; 2 у Магілёве; 8 у Менскай вобласьці — Барысаў, Жодзін, Заслаўе, Калодзішчы і Лясны пасёлак (Менскі раён), Салігорск і Слуцак (2); 7 у Менску[12]. У кожным з 6 абласных цэнтраў Беларусі існавалі аддзелы продажаў[13]. За мяжой было 2 распаўсюднікі ў ЗША (Новы Ёрк) і Расеі (Масква)[14].

Мінуўшчына рэдагаваць

15 лютага 1905 году кандытар Георгі Вікенцьевіч Рачкоўскі атрымаў у Менскай скарбніцы прамысловае пасьведчаньне на адкрыцьцё пякарні і кавярні кандытарскіх вырабаў. У 1910 годзе Георгі Рачкоўскі пераўтварыў сваё прадпрыемства ў кандытарскую майстэрню з крамай. У 1914 годзе ён утварыў Фабрыку кандытарскіх вырабаў «Жорж». У 1926 годзе Менская біржа працы стварыла "Першую беларускую кандытарскую фабрыку «Прагрэс» на месцы зачыненага ў Першую сусьветную вайну прадпрыемства. 7 лістапада 1929 годзе прадпрыемства перайменавалі ў Менскую кандытарскую фабрыку «Камунарка». Адначасна на процілеглай ускраіне Менска пад назвай Тры карчмы пачалі ўзводзіць 3-павярховы корпус для мэханізаванай вытворчасьці. 1 траўня 1931 году адчынілі новы корпус фабрыкі, дзе 3 траўня запусьцілі мяккашакалядны цэх. У 2-й палове 1931 году запрацаваў карамэльны цэх. У 1932 годзе запусьцілі загортвальныя машыны і першы ў Беларусі дражэйны цэх. У 1935 годзе тэхнолягі фабрыкі распрацавалі цукеркі «Беларуская бульба» і «Камунарка», якія ўлучылі ў 1-ы рэцэптурны даведнік слодычаў Савецкага Саюзу. У 1957 годзе распрацавалі цукеркі «Шакалядныя бутэлечкі». У 1959-м стварылі «Грыльяж на арахісе». У 1960-м распрацавалі цукеркі «Суфле». У 1961-м стварылі «Сталічныя» цукеркі. У 1965-м — шакаляд «Алёнка». У 1967-м — шакаляд «Чырвоны каптурок»[15].

У 1994 годзе прадпрыемства акцыянавалі. У 2009 годзе выпусьціла 20 тыс. тонаў цукерак. На 2010 год мела крамы ў сталіцы, Віцебску і Горадні[16]. З 1 красавіка 2009 году пасаду кіраўніцы займала Натальля Кот[17].

У сьнежні 2012 году на прадпрыемстве ўкаранілі вытворчую лінію вафельных цукерак. У студзені 2013 году запусьцілі лінію зьбіўных цукерак. У 2014 годзе ўкаранілі лінію шакаляду з буйнымі дадаткамі і начынкамі, што дазволіла павялічыць гадавую вытворчасьць шакаляду да 5000 тонаў. На прадпрыемстве сталі вырабляць шакаляд зь лясным арэхам, разынкамі, салёным арахісам і сухафруктамі. У 2015 годзе ўсталявалі лінію цукерак з камбінаванымі карпусамі, такімі як памадка-жэле, жэле з жэле і жэле з вадкай сэрцавінай. У 2019 годзе паставілі лінію вытворчасьці халодным штампам, што дазволіла «Камунарцы» стаць першым у Беларусі вытворцам шакаляду з 2-слойнымі начынкамі. За 2019 год на фабрыцы «Камунарка» выпусьцілі звыш 27 000 тонаў слодычаў, 20% якіх паставілі за мяжу. Найбольшыя пастаўкі ажыцьцявілі ў 5 краінаў Азіі — Азэрбайджан, Армэнію, Ізраіль, Казахстан і Кітай, а таксама ў 2 краіны Паўночнай Амэрыкі — ЗША і Канаду, ды 2 краіны Эўропы — Нямеччыну і Расею[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Структура прадпрыемства // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ а б «Камунарка» сёньня // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Брэнды // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Падарункавы набор шакаляду «Беларускія строі» // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Падарункавы набор шакаляду «Жадаю Вам» // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ Падарункавы набор шакаляду «Менск» // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Падарункавы набор шакаляду «Папараць-кветка» // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ Падарункавы набор шакаляду «Слуцкія паясы» // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  9. ^ Аб шакалядзе // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  10. ^ Фірмовыя крамы // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  11. ^ Фірмовыя сэкцыі // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  12. ^ Франчайзінг // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  13. ^ Аддзелы продажаў па Беларусі // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  14. ^ Нашы кантакты // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  15. ^ Гісторыя фабрыкі // ААТ «Камунарка», 2020 г. Праверана 8 чэрвеня 2020 г.
  16. ^ Васіль Сямашка (9 чэрвеня 2010) Пасьпяховая экспартная дзейнасьць «Камунаркі» забясьпечваецца высокай якасьцю прадукцыі, упэўнена дырэктар прадпрыемства. БелаПАНПраверана 18 красавіка 2012 г.
  17. ^ Новы кіраўнік «Камунаркі» БелаПАН. Наша Ніва (1 красавіка 2009).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць