Каліграфія

мастацтва прыгожага пісьма

Каліграфія (ад грэц. словаў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэньне «прыгожа пісаць» ці «прыгожы почырк») — гэта адзін зь відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленьне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага й хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства і дасканалага веданьня інструмэнта. У якасьці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пэргамэнт, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі зьяўляюцца пяро, прыкладам, трысьняговае, птушынае ці мэталічнае, і пэндзаль. Найбольш шырокае разьвіцьцё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах герагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасьці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.

Прыклад арабскай каліграфіі

Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасьць Ф. Скарыны: шрыфты зь яго кніг спалучаюць рысы як заходнеэўрапейскай, так і беларускай традыцыяў.

Славянская каліграфія рэдагаваць

Славянскае й лацінскае пісьмо разьвіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркаваньня наконт часу і ўмоваў узьнікненьня й станаўленьня славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных зьвестак, таму высьвятленьне шматлікіх пытаньняў цалкам не завершанае і сёньня.

Кірыліца й глаголіца — абэцэды, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэньня застаецца загадкай.

Прыстасаваньні рэдагаваць

 
Прылады для пісьма
 
Кітайскі пэндзаль для каліграфіі
  • Папера
  • Чарніла
  • Туш
  • Пяро з шырокім канцом
  • Пяро з гнуткім канцом
  • Пэндзаль Могуць выкарыстоўвацца як традыцыйныя круглыя, так і плоскія.
  • Тушачніца
  • Водарастворныя фарбы (акварэль, тэмпэра, гуаш)

Літаратура рэдагаваць

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, Эдуард Дубянецкі. ISBN 985-11-0277-6
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001, Барыс Лазука. ISBN 985-01-0124-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць