Казімер Альхімовіч

мастак

Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.

Казімер Альхімовіч
Казімер Альхімовіч. Фатаграфія часоў паўстаньня 1863-1864 гадоў
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1840(1840-12-20)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 сьнежня 1916(1916-12-31)[1][3][4] (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Навуковая сфэра малярства[5]
Плынь рамантызм

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал[6]. Вярнуўся ў 1869 г.[6], вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). У 18761877 гадах жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыскіх салёнах. З 1877 года жыве пераважна ў Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.

Творчасьць рэдагаваць

К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага накірунку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пэйзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Казімера Альхімовіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага. Творчасьці Казімера Альхімовіча характэрная гістарычная і міталягічная тэматыка.

Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды. Паводле паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» створана карціна «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»).

Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музэі.

Ствараў карціны на тэмы беларускае, польскае й літоўскае гісторыі: «Пахаваньне Гедыміна», «Пасьля бітвы», «Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна», «Абарона Ольштына» (1883), «Сьмерць Глінскага ў турме» (каля 1884), «Багіня Мілда». Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. У творах, створаных пад уплывам сыбірскай высылкі, гучыць пратэст супраць самадзяржаўя: «Сьмерць у выгнаньні», «Пахаваньне на Ўрале» (Каля 1890), «На этапе» (1884) і іншыя. У карцінах на бытавыя тэмы паказаны праца парабкаў, іх цяжкая доля: «Жніва» (1869), «Найманьне працаўнікоў» (1893), «Хата парабка» і іншыя[6].

Казімер Альхімовіч вядомы як ілюстратар твораў Юльюша Славацкага й Адама Міцкевіча. Паводле паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стварыў карціну «Над магілай Робака» («Вяртаньне герояў»)

Творы рэдагаваць

нумар назва дата напісаньня памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1. Па Бітве 1874  
2. Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна 1876 14, 3 × 9, 4 см  
3. Абарончыя муры 1877 18, 5 × 26, 6 см  
4. Абарона Ольштына 1881 186 × 272 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
5. Зінгара 1879 37, 5 × 29, 5 см  
6. Гапляна 1881  
7. Краявід 1886 25, 5 × 37, 5 см Нацыянальны музэй у Кракаве  
8. У даліне Татраў 1887 41, 5 × 31, 5 см  
9. Пахаваньне Гедыміна 1888 220 × 350 см Нацыянальны музэй у Кракаве  
10. Багіня Мілда 1890 208 × 142 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
11. Вандроўны разносьнік 1890 193 × 138 см  
12. Карчаваньне 1891 48 × 61 см  
13. Найманьне працаўнікоў 1893 91 × 134, 5 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
14. Высланцы 1894 140 × 97 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
15. Сьвіцязянка 1898
1900
81 × 111 см  
16. Каплічка на гары Біруты 1899 41 × 30, 5 см  
17. Водны млын 1901 37 × 60 см  
18. Над магілай Робака або Вяртаньне герояў 1901  
19. Жніва 1902 57 × 85, 5 см Музэй у Лешна  
20. У крухце касьцёлу 1904 41, 8 × 37 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
21. Прыдарожны крыж 1905 68 × 52 см  
22. Пэйзаж з бацянам 1905 62, 8 × 77 см  
23. Войскі з рогам 1907 108 × 65,5 см  
24. Шляхціч і селянін 1908 60 × 37 см  
25. Адсюль ліцьвіны вярталіся 1909 9 × 14 см  
26. Багіня Мілда 1910 133 × 76 см Нацыянальны музэй у Варшаве  
27. Бірута 1914 37 × 60 cm Нацыянальны мастацкі музэй імя Мікалоюса Чурлёніса  

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Catalog of the German National Library (ням.)
  2. ^ Kazimierz Alchimowicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. ^ а б Kazimierz Alchimowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  4. ^ https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/832710
  5. ^ Al‘chìmovìč, Kazìmìr Damìnìkavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ^ а б в Альхимович Казимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

Літаратура рэдагаваць

  • Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
  • Календарыюм // Czasopis № 12/2005.
  • Загідуліна М. Духоўны свет Казіміра Альхімовіча / М. Загідуліна // Мастацтва. — 1998. — № 4. — C. 28-32.
  • Савук А. Жывапісец паганскай Літвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лідскі Летапісец № 12.
  • Kazimierz Alchimowicz — powstaniec i malarz, Nasz Dziennik Nr 196 (3517), 22-23 sierpnia 2009
  • Artyzm, K. Alchimowicz
  • Kraków wczoraj i dziś, Malarstwo historyczne K. Alchimowicz
  • Mieczysław Treter, w: Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 55-56. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03484-0
  • T. Dobrowolski, W. Tatarkiewicz, Historia sztuki polskiej w zarysie, Tom III, Kraków 1962, s. 268;
  • L. Grajewski, Bibliografia ilustracji w czasopismach polskich, Warszawa 1972, s. 14 i nast.;
  • Saur Allgemeines Künstlerlexikon, Tom II, München/Leipzig 1992, s. 173 i nast.;
  • Halina Stępień, Maria Liczbińska, Artyści polscy w środowisku monachijskim w latach 1828—1914. Materiały źródłowe, Warszawa 1994, s. 11, 27;
  • Egzotyczna Europa. Kraj urodzenia na płótnach polskich monachijczyków, katalog wystawy, Suwałki 2015.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць