Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

Зьмі́цер Яўге́навіч Сідаро́віч (2 кастрычніка 1965, Менск, БССР17 траўня 2014, Менск, Беларусь) — беларускі музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру.

Зьміцер Сідаровіч
Зьміцер Сідаровіч
Зьміцер Сідаровіч, Наваградак, 2006
Дата нараджэньня 2 кастрычніка 1965(1965-10-02)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Дата сьмерці 17 траўня 2014(2014-05-17) (48 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Занятак аўтар-кампазытар, сьпявак
Гады дзейнасьці 19802014
Інструмэнты дуда
Гурты Камэлот
Капэля «На таку»
Супрацоўніцтва Стары Ольса

Біяграфія рэдагаваць

Дзед Зьмітра Сідаровіча — Мечыслаў Вікенцьевіч — у 1938 пераехаў у Менск зь вёскі Скірмантава пад Койданавым. Зьміцер Сідаровіч па прафэсіі — інжынэр-будаўнік, кандыдат навук. Песьні пісаў ад 1980 году. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша. У 1991 стварыў гурт «Камэлот». Выпусьціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя». Акрамя бардаўскай песьні актыўна займаўся фальклёрам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса». У 2008 г. заснаваў капэлю «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцу[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць