Зьлічэньне выказваньняў

Зьлічэ́ньне выка́званьняў ці выка́званьняў зьлічэ́ньне — асобны выпадак зьлічэньня, клясы сымбаляў альфабэту якога могуць быць падзеленыя на клясы: прапазыцыянальных сымбаляў, сымбаляў лягічных зьвязак і кляса, якая мае сымбалі адчыняючай і зачыняючай круглых дужак. Формулы ці тэксты фармальнай мовы (зьлічэньня) лёгікі выказваньняў падзяляюцца на простыя і складаныя. Кожны прапазыцыянальны сымбаль разглядаецца як простая формула. Індуктыўна, з дапамогай сымбаляў клясаў лягічных зьвязак, круглых дужак і ўжо пабудаваных формул можна будаваць новыя складаныя формулы.

Мноства аксіём лёгікі выказваньняў можа быць бясконцым, як у выпадку фармалізацыі па Гільбэрце, так — і пустым. У апошнім выпадку патрабуецца больш правілаў вываду — для магчымасьці вываду для кожнай лягічнай зьвязкі формул, якія ня ўтрымліваюць — выпадак фармалізацыі па Генцэне.

Літаратура рэдагаваць

  • Логіка выказванняў: вучэбны дапаможнік / Гарбузаў, Віктар Мікалаевіч; Немец, Уладзімер Сьцяпанавіч; ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1997. — 44 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1 — 2-е выд., перапрац. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., БДПУ, 2005. — 176 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1996.
  • Кантрольная праца па матэматыцы / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1993.
  • Геаметрыя 7 — 11. / Пагарэлаў А. — Мн., 1991.
  • Задачнік-практыкум па матэматыцы / Пакала А. А. — Мн., 1994.
  • Асновы пачатковага курса матэматыкі / Стойлава Л. П., Пышкала А. М.— Мн., 1990.