Зьвянігарад — горад у Маскоўскай вобласьці Расеі. Знаходзіцца на рацэ Маскве. Назва гораду паходзіць ад спалучэньня «Горад са званамі». Горад мае добрую аўтобусную і чыгуначную сувязь з Масквой.

Зьвянігарад
рас. Звенигород
Герб Зьвянігараду Сьцяг Зьвянігараду
Дата заснаваньня: 1152
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Маскоўская вобласьць
Плошча: 48,1 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 17 300 чал.
шчыльнасьць: 359,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 49869
Паштовы індэкс: 143180
Нумарны знак: 50, 90, 150, 190
Геаграфічныя каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 36°51′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 36.85° у. д. / 55.73333; 36.85Каардынаты: 55°44′0″ пн. ш. 36°51′0″ у. д. / 55.73333° пн. ш. 36.85° у. д. / 55.73333; 36.85
Зьвянігарад на мапе Расеі
Зьвянігарад
Зьвянігарад
Зьвянігарад
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zvenigorod.ru/

Геаграфічныя зьвесткі рэдагаваць

Горад Зьвянігарад месьціцца на Клінска-Дзьмітраўскай градзе Смаленска-Маскоўкага ўзвышша за 46 км на захад ад Масквы ды за 3 км ад чыгуначнай станцыі Зьвянігарад — канцавога пункту галінкі (16 км) ад станцыі Галіцына на лініі Москва — Смаленск.

Гісторыя рэдагаваць

  • 1152 — імаверная дата заснаваньня Зьвянігараду Юрыем Даўгарукім. Аднак першая згадка пра горад у летапісах датуецца 1336 ды 1382 гг.
  • XIV—XVI стагодзьдзе стагодзьдзі — важны вартаўнічы пункт на заходніх подступах да Масквы.
  • 1339—1492 — цэнтар Зьвянігародзкага ўдзельнага княства.
  • 1382 — зруйнаваны ханам Тахтамышам
  • 1398—1399 — на Старажавой гары быў заснаваны Савіна-Старажэўскі манастыр, які з часам стаў загараднай рэзыдэнцыяй цара Аляксея Міхайлавіча.
  • 1708 — Зьвянігарад быў прыпісаны да Маскоўскай губэрні
  • 1784 — Зьвянігарад быў перабудаваны, атрымаўшы прастакутнае плянаваньне
  • XIX стагодзьдзе — заставаўся павятовым горадам са слабаразьвітым гандлем, у 1861 годзе ў горадзе налічвалася колькі рамесных установаў ды бровар.

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

У горадзе разьмешчаны помнік Антону Чэхаву. Гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй, музэй гжэлі. У горадзе разьмешчаныя чатыры праваслаўныя храмы і Савіна-Старажэўскі манастыр, які захаваўся амаль бязь зьмен ад XVII стагодзьдзя. У Зьвянігарадзе можна спыніцца ў гатэлях «Зьвянігарад» і «Тацяна Provence», а таксама ў гатэлі пры Савіна-Старажэўскім манастыры.

Расейская Швайцарыя рэдагаваць

Горад часта называюць «Расейскай Швайцарыяй» — дзякуючы маляўнічай мясцовасьці, лекавым крыніцам. Тут часта праводзілі летні сэзон вядомыя пісьменьнікі ды мастакі, у тым ліку Мікалай Карамзін (1802), Аляксандар Герцэн (1830—1840), Антон Чэхаў (1884—1887), Ісаак Левітан, Аляксей Саўрасаў, Ільля Рэпін. У горадзе й у ваколіцах знаходзіцца шмат санаторыяў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Зьвянігарадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў