Зы́гмунт Лазі́нскі (па-польску: Zygmunt Łoziński; 5 ліпеня 1870, навакольле Наваградку26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі сьвятар, біскуп менскі (1918—1925) і пінскі (1925—1932).

Зыгмунт Лазінскі
па-беларуску: Зігмунд Лазінскі
па-польску: Zygmunt Konstanty Antoni Łoziński
Файл:BiskupZygmuntLazinski.jpg, Zygmunt Łoziński.png
Адукацыя
Дзейнасьцьдыяцэзійны біскуп, парах, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся5 чэрвеня 1870(1870-06-05)[1]
Памёр26 сакавіка 1932(1932-03-26)[1] (61 год)
Пахаваны


Узнагароды
Крыж Храбрых ордэн Белага арла
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Нарадзіўся 5 ліпеня 1870 году. Скончыў сэмінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Сьвятарскія пасьвячэньні атрымаў 23 чэрвеня 1895 году. У 1905 годзе стаў пробашчам катэдры ў Менску. У 19091911 суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведваньні парафіяў Расейскай імпэрыі. 2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Менскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. У 1920 арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасьля вымушаны зьехаць у Заходнюю Беларусь. 28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанае Пінскае дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Існуе народнае ўшанаваньне біскупа Лазінскага.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць