Зубар (рака)

рака ў Беларусі

Зубар — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Касьцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 206 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Рака
Зубар
лац. Zubar
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Жукаўкі
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 206 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Асноўны прыток — рака Грэбля.

Пачынаецца за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Жукаўкі, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бялынкавічаў. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 6 км (ад вёскі Гаўрыленкі да вёскі Баронькаў)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 181

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1