Зоя Коўш (па мужу Кратовіч; 16 красавіка 1911, Люблін — 17 кастрычніка 1994, Вільня) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка.

Біяграфія рэдагаваць

Паходзіла зь сям’і беларускага сьвятара Аляксандра Каўша. Сястра беларускага дзеяча ў замежжы, сьвятара Сьвятаслава Каўша.

Скончыла ў 1929 годзе Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт (праўніцтва). Брала ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Вільні ў 19301940-х гадох. Уваходзіла ў Беларускі студэнцкі саюз. Улетку 1944 году выехала ў Нямеччыну, жыла ў Бэрліне.

У 1947 годзе была арыштаваная савецкімі органамі бясьпекі, асуджана на 10 гадоў лягероў. З савецкіх канцлягераў вярнулася ў другой палове 1950 году, жыла ў Вільні на вуліцы Летняй. Па вайне там зьбіраліся беларускія вяртанцы з ГУЛАГу. Вырошчвала і прадавала кветкі. У пачатку 1960-х гадоў выйшла замуж за былога палітвязьня Кратовіча.

Пахаваная ў Вільні на Ліпаўскіх могілках. У кастрычніку 1995 году адбылося адкрыцьцё помніка з паніхідай[1].

Пасьля сьмерці сп. Зоі дом быў прададзены і ў 2008 годзе зьнішчаны.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Хведар Нюнька. Мае ўспаміны. — Вільня: Выдавецтва Jusida, 2000

Літаратура рэдагаваць