Зборная Фінляндыі па футболе

Зборная Фінляндыі па футболе — прадстаўляе Фінляндыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Футбольная асацыяцыя Фінляндыі. Каманда існуе з 1907 году, была прызнана ФІФА ў 1908 годзе, незважаючы на тое, што краіна на той момант зьяўлялася часткай Расейскае імпэрыі.

Фінляндыя
Фэдэрацыя Футбольная асацыяцыя Фінляндыі
Канфэдэрацыя УЭФА
Трэнэр Марку Канэрва
Найбольш гульняў Яры Літманэн (137)
Найлепшы бамбардзір Яры Літманэн (32)
Першая гульня
Сьцяг Расеі Фінляндыя 2:5 Швэцыя Сьцяг Швэцыі
(Хэльсынкі, Расейская імпэрыя; 22 кастрычніка 1911)
Самая буйная перамога
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 10:2 Эстонія Сьцяг Эстоніі
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 11 жніўня 1922)
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 8:0 Сан-Марына Сьцяг Сан-Марына
(Хэльсынкі, Фінляндыя; 17 лістапада 2010)
Самая буйная параза
Сьцяг Трэцяга райху Нямеччына 13:0 Фінляндыя Сьцяг Фінляндыі
(Ляйпцыг, Нямеччына; 1 верасьня 1940)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Фінляндыі ніколі не брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы й сьвету, але не важаючы на гэта, найвышэйшым месцам у рэйтынгу зборных для каманды было 30 месца ў пачатку 2000-х гадоў, калі нацыянальную каманду трэнэраваў ангельскі спэцыяліст Рой Годжсан.

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны зьвяз Фінляндыі быў заснаваны ў 1907 годзе. Фінляндыя ўвайшла ў ФІФА ў 1908 годзе, хоць і ўваходзіла ў той час у склад Расейскай імпэрыі. Футбол у Фінляндыі заўсёды саступаў ў папулярнасьці зімовым відам спорту, лёгкай атлетыцы й аўтаралі, і наўрад ці сытуацыя ў хуткім часе кардынальна зьменіцца. Да 1970-х гадоў блізкасьць фінаў з футболам абмяжоўвалася ў асноўным таварыскімі матчамі з паўночнымі суседзямі, і, хоць з тых часоў яны рэгулярна ўдзельнічаюць у адборачных турнірах да чэмпіянатаў сьвету й Эўропы, зборная асабліва не прагрэсавала. Аднак у 1980 і ў 2008 гадох Фінляндыя была блізкая да выхаду ў фінальную частку чэмпіянату Эўропы. У асобных матчах каманда можа добра сябе праявіць.

Лідэрам каманды па колькасьці згуляных матчаў, забітых галоў зьяўляецца Яры Літманэн, які ўжо скончыў сваю гульнявую кар’еру. У рэйтынгу ФІФА фіны займаюць 83-ю пазыцыю (чэрвень 2013 году).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Зборная Фінляндыі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў