Збараскія (Zbaraskija) — княскі род гербу «Карыбут».

Збараскія
Герб «Карыбут»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул князі

Паходзілі ад князя Васіля Нясьвіцкага, які ў сярэдзіне XV ст. валодаў Збаражам на Валыні (адсюль прозьвішча). У 1463 ягоныя сыны Васіль, Сямён і Солтан падзялілі бацькаву спадчыну. Васіль атрымаў Збараж і вакольныя сёлы, у 1474 ён загінуў у падпаленым крымскімі татарамі Збаражы. Ад ягонага сына Міхала пайшоў род Вішнявецкіх, ад сына Сямёна — далейшы род 3бараскіх, ад сына Фёдара — роды Парыцкіх і Варанецкіх. Вызнавалі праваслаўе, з кан. XVI ст. — каталіцтва[1].

Галоўная рэзыдэнцыя — Збараскі замак. Па сьмерці Юрыя, апошняга прадстаўніка роду, у 1636 значная частка маёмасьці перайшла да князёў Вішнявецкіх.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Збаражскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 420.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Збараскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў