Заір Азгур

беларускі савецкі скульптар

Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР (1973)[2].

Заір Азгур
Дата нараджэньня 15 студзеня 1908(1908-01-15)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 лютага 1995(1995-02-18) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптар, маляр, палітык
Жанры скульптура
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль „Партызану Айчыннай вайны“ I ступені мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «Вэтэран працы» мэдаль Францішка Скарыны
Сталінская прэмія 2-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Народны мастак СССР Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). У 1922 годзе паступіў у Віцебскі мастацка-практычны інстытут[3][4] (у 1923 годзе перайменаваны ў Віцебскі мастацкі тэхнікум). Паводле іншых зьвестак, паступіў у 1923 годзе[5]. У 1923 годзе пачаў ўдзельнічаць у мастацкіх выставах у Менску, [6], навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Скончыў тэхнікум у 1925 годзе. Ад 1925 да 1928 году навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізьнера, У. Лішава[7]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Вышэйшую асьвету атрымаў за кошт грашовага ахвяраваньня Якуба Коласа, для жонкі якога ў 1945 годзе зрабіў помнік на Вайсковых могілках у Менску[8]. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Правадзейны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).

З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружба народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).

Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.

Узнагароды й ганаровыя званьні рэдагаваць

Памяць рэдагаваць

 
Памятная манэта НБРБ, прысьвечаная З. Азгуру, 2008 год
  • Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
  • 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[9] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984[10] годзе па праекце архітэктара В. Н. Аладава.
  • Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[11].
  • Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
  • Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
  • У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя з дня нараджэньня Азгура.

Творы рэдагаваць

Працаваў у галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры[4].

Партрэты рэдагаваць

Скульптура рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Незабыўнае (1962)
  • Тое, што помніцца… (Кн. 1—2, 1977—1983)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ https://doi.org/10.1093/gao/9781884446054.article.T005471
  2. ^ Указ Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР Аб прысваеньні ганаровага званьня народнага мастака СССР Азгуру З. І. 21 верасьня 1973
  3. ^ Культура Беларусі: энцыкл. Т. 1. — Менск, 2010. С. 72.
  4. ^ а б в г д е ё Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гпл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. — Т. 1. А капэла – Габелен. — С. 59.
  5. ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 15.
  6. ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 15.
  7. ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.63.
  8. ^ Нэлі Зігуля. «Новая Зямля» ў экспанатах // Зьвязда : газэта. — 28 лістапада 2013. — № 224 (27589). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  9. ^ Мэмарыяльны музэй З. І. Азгура
  10. ^ Багданава А. Л. Мемарыяльны музей Азгура З. І. // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. — С. 280.
  11. ^ Азгур Заир Исаакович — белорусский советский скульптор Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 г.
  12. ^ З. И. Азгур. «Китайский писатель Лу Синь». Мрамор. 1953—1954 годы. Третьяковская галерея
  13. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэд. кал.: С. В. Маруэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — С. 274.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Заір Азгурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў