Заяц-бяляк

зьвер сямейства трусоў

За́яц-бяля́к — зьвер з роду зайцаў (Lepus) сямейства Зайцавых (Leporidae).

Заяц-бяляк
Травень 2004 году, Шатляндыя
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваСапраўдныя шматвузавыя
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаСысуны
ПадклясаЗьвяры
ІнфраклясаВышэйшыя зьвяры
АтрадЗайцападобныя
СямействаЗайцавыя
РодЗайцы
Бінамінальная намэнклятура
Lepus timidus Карл Лінэй
Арэал

Даўжыня цела 49—61 см вагой да 5 кг. Улетку мае бурую поўсьць з рудавата-шэрым адценьнем, узімку — белую. Лінькі сканчаюцца ў траўні і сьнежні. Размнажаецца зь лютага да верасьня 2—3 прыплодамі па 1—8 зайчанятаў. Жыве ў лясах з падростам зь лісьцевых дрэваў, па зарослых далінах і балоцістых зарасьніках. Улетку корміцца травяністымі расьлінамі, узімку — карой і парасткамі дрэваў, ягаднікам і сенам. Пашыраны ў Эўразіі і Паўночнай Амэрыцы. Служыць прадметам пушнога промыслу і паляваньня. Часам шкодзіць пасевам і садам. Утварае помесь з зайцам-русакомзаяц-лазовік[1].

Пры руху заяц-бяляк выносіць заднія ногі далёка наперад. Даўжыня сьледу задняй лапы да 17 см, шырыня да 12 см. Кончыкі вышэй чорныя. Поставыя залозы ёсьць толькі між пальцамі, таму сьляды моцна пахнуць. Перад сыходам на лежню блытае сьляды. Актыўны пераважна ўначы. Зайчаняты нараджаюцца відушчымі з густой поўсьцю. Зайчыха корміць іх 1-2 разы за ноч. На 10 дзень зайчаняты пачынаюць есьці траву. Малаком сілкуюцца да 20-30 дзён[2].

Беларусь рэдагаваць

 
У сьнежні (2011 год, Расея)

Заяц-бяляк найчасьцей трапляецца ў Віцебскай вобласьці, паўночных і сярэдзінных раёнах Магілёўскай і Менскай вобласьцяў. Менш сустракаецца ў паўночных раёнах Берасьцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай вобласьцяў, рэдка на Палесьсі. На 1 студзеня 1981 году ў Беларусі налічвалася 85,4 тыс. асобін зайца-беляка[1]. У паляўнічым сэзоне 2012 году ў Беларусі здабылі 6,4 тыс. зайцоў-белякоў. На лістапад 2013 году налічвалася 60 тыс. асобін зайца-беляка[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Яўген Малашэвіч. Заяц-бяляк // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 2. Гатня — Катынь. — С. 409. — 522 с. — 10 000 ас.
  2. ^ Заяц-бяляк // Партал «Крок за крокам», 2020 г. Праверана 21 студзеня 2020 г.
  3. ^ Сяргей Расолька. На паляваньне, на зайца // Зьвязда : газэта. — 5 лістапада 2013. — № 209 (27574). — С. 3. — ISSN 1990-763x.