Захар Воўкаў

беларускі футбаліст

Захар Воўкаў (нарадзіўся 12 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага клюбу «Хімкі» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Захар Воўкаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 жніўня 1997(1997-08-12)[1][2] (26 гадоў)
Рост 193 см
Вага 80 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хімкі
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Віцебск-2[d] 7 (0)
2014—2017 Віцебск 2 (0)
2016 Ворша 14 (0)
2017 Нафтан 26 (4)
2018—2020 БАТЭ 56 (2)
2021—2023 БАТЭ 18 (2)
2022 Хімкі 22 (1)
2023—4 Хімкі 10 (1)
Зборныя
2016—2018 Беларусь (да 21) 13 (1)
2019—4 Беларусь 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 кастрычніка 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец віцебскага футболу. У 2014 годзе пачаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2». Ужо ўлетку таго ж году быў пераведзены ў асноўную каманду «Віцебска», у складзе якога дэбютаваў 25 кастрычніка ў матчы супраць «Зоркі-БДУ» (3:1), калі выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Паводле вынікаў сэзону 2014 году «Віцебск» вярнуў месца ў Найвышэйшай лізе, і Захар стаў выступаць за дублюючы склад.

У ліпені 2016 году быў перададзены ў арэнду клюбу «Ворша»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У аршанскім клюбе перакваліфікаваўся з апорнага паўабаронцы ў абаронцу. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Віцебск»[5]. Разам зь віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сэзона 2017 году, аднак у сакавіку на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[6]. 1 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (0:1). Пазьней здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы навапалачанаў, аднак паводле выніках сэзону 2017 году «Нафтан» страціў месца ў Найвышэйшай лізе.

У сьнежні 2017 году склаў працоўнае пагадненьне з барысаўскім БАТЭ[7]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У ліпені 2018 году атрымаў траўму, а па вяртаньні страціў месца ў аснове. Аднак зь лістапада зноў пачаў зьяўляцца ў першай адзінаццатцы. Заставаўся гульцом асноўнага складу ў першай палове 2019 году, пасьля часьцей заставаўся на лаве запасных. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У траўні 2020 году дапамог БАТЭ здабыць Кубак Беларусі, забіўшы адзіны гол у фінальным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:0, у дадатковы час).

У жніўні 2020 году быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады паводле справе аб дамоўных матчах[9]. У кастрычніку 2020 году вырак АБФФ быў распаўсюджаны ФІФА на ўсе спаборніцтвы пад эгідай арганізацыі[10]. Тым ня менш, абаронца застаўся ў складзе БАТЭ. У верасьні 2021 году на паседжаньні КДК АБФФ да астатняга тэрміну дыскваліфікацыі было пастаноўлена адтэрмінаваць дыскваліфікацыю на два гады. Такім чынам абаронца зноў атрымаў магчымасьць выступаць у нацыянальных спаборніцтвах[11].

У студзені 2022 году на правах арэнды далучыўся да расейскага клюбу «Хімкі»[12], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У жніўні 2022 году арэнда была падоўжаная на сэзон 2022—2023 гадоў з правам выкупу гульца[13]. У лютым 2023 году дамова арэнды была спыненая, і абаронца вярнуўся ў БАТЭ[14]. Правёў першую палову сэзону 2023 году ў якасьці асноўнага гульца барысаўчанаў. У ліпені 2023 году перайшоў у «Хімкі»[15].

Міжнародная рэдагаваць

11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе. З 2018 году пачаў прыцягвацца да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасьня 2019 году дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Ўэйлзу (0:1).

Дасягненьні рэдагаваць

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 26 4
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 18 1

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Zakhar Volkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Zakhar Volkov // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/zakhar_volkov/
  4. ^ Кучеров и Волков перешли в «Оршу» (рас.)
  5. ^ Гущенко, Вергейчик, Соловей и еще 10 игроков продлили соглашения с «Витебском», Мараховский и Шевчук покидают команду (рас.)
  6. ^ "Нафтан" планирует арендовать у "Витебска" Евгения Калинина и Захара Волкова (рас.)
  7. ^ БАТЭ подписал защитника "Нафтана" Захара Волкова (рас.)
  8. ^ Волков продлил контракт с БАТЭ (рас.)
  9. ^ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Айдов, Тарликовский и Горбачев - пожизненно (рас.)
  10. ^ ФИФА дисквалифицировала Захара Волкова до 5 августа 2022 года (рас.)
  11. ^ К дисквалификации Захара Волкова применена временная отсрочка исполнения (рас.)
  12. ^ "Химки" арендовали у БАТЭ с правом выкупа Захара Волкова (рас.)
  13. ^ БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки" (рас.)
  14. ^ Футбол. Захар Волков присоединился к БАТЭ (рас.) Праверана 2023-02-06 г. Архіўная копія ад 6 лютага 2023 г.
  15. ^ Захар Волков перешел в "Химки" (рас.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць