Зарын — ізапрапілавы этэр метылфосфарнай кісьлі, вадкасьць бяз колеру і паху, зьмешваецца ва ўсіх адносінах з вадой і арганічнымі рашчынальнікамі.

Дэманстрацыйная боегалоўка амэрыканскай ракеты Honest John, бачныя кантэйнэры M139 з зарынам (фатаздымак 1960-х гадоў)

Адкрыцьцё рэдагаваць

Зарын быў адкрыты ў 1938 годзе ў Рурскай даліне Нямеччыны двума нямецкімі навукоўцамі, якія спрабавалі атрымаць больш магутныя пэстыцыды. Зарын зьяўляецца другім па таксычнасьці пасьля заману з чатырох атрутных рэчываў G-сэрыі, створаных у Нямеччыне. G-сэрыя — першае і самае старое сямейства баявых атрутных рэчываў нэрвова-паралітычнага дзеяньня: GA (табун), GB (зарын), GD (заман) і GF (цыклязарын). Зарын, адкрыцьцё якога адбылося ўслед за табунам, назвалі ў гонар яго дасьледнікаў: Schrader, Ambros, Ritter і von der Linde.

Фізыялягічнае ўзьдзеяньне рэдагаваць

Зарын — атрутнае рэчыва, якое валодае нэрвова-паралітычным дзеяньнем. Выклікае паражэньне пры любым відзе ўзьдзеяньня, асабліва хутка — пры інгаляцыі. Першыя прыкметы пашкоджаньня (міёз і цяжкасьць дыханьня) зьяўляюцца ў целе чалавека пры канцэнтрацыі зарыну ў паветры 0,0005 мг/л (праз 2 хвіліны). Сярэднесмяротная канцэнтрацыя — 0,075 мг/л — дасягаецца пры дзеяньні зарыну на органы дыханьня цягам адной хвіліны, канцэнтрацыя ў 0,12 мг/л — пры дзеяньні праз скуру. Паўлятальнай дозай зьяўляецца 24 мг/кг вагі, пры якой гіне 50% асобаў пры трапляньні на адчыненую скуру. Паўлетальнай дозай пры пэраральным (праз рот) увядзеньні зьяўляецца 0,14 мг/кг вагі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Зарынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў