«Запавет мой» (па-польску: Testament mój) — верш, напісаны Юльюшам Славацкім на мяжы 1839—1940-х гадоў у Парыжы. Узьнік у форме запавету паэтычнага. Гэта адзін з найбольш вядомых польскіх вершаў. Прыклад беспасрэднай лірыкі.

Запавет мой
польск. Testament mój
Жанр: верш
Аўтар: Юльюш Славацкі
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: мяжа 1839—1940
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

Лірычнага героя можна атаясаміць з самім паэтам, які падсумоўвае жыцьцё і сваю мастацкую творчасьць. Верш накіраваны да ўсіх сяброў-рамантыкаў. Нягледзячы на тое, што ён зьяўляецца вялікім паэтам, тварыў ён заўсёды ў цені Адама Міцкевіча. Праз гэта ён адчувае сябе недаацэненым і скардзіцца на шлях безь сьвятла аплядысмэнтаў, нагадвае, што адыйдзе ціха.

Фрагмэнт «Як каменьне, кінутае Богам на шанец» адсылаецца да кнігі «Каменьне на шанец» Аляксандра Камінскага.

Верш зьяўляецца гімнам І агульнадукацыйнага ліцэю імя Юльюша Славацкага ў Пётркуве-Трыбунальскім.

На беларускую мову верш ("Мой тастамант") пераклаў Уладзімер Дубоўка (1959).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць