Заморскі дэпартамэнт Францыі

Заморскі дэпартамэнт (па-француску: département d’outre-mer, скарочана DOM) — дэпартамэнт Францыі, размешчаны па-за "францускае вялікае зямлі". Заморскія дэпартамэнты маюць той жа палітычны стан, што і дэпартамэнты мэтраполіі.

Паводле прынятай у 1946 годзе Канстытуцыі Чацвертае Рэспублікі, францускія калёніі Гвадэлупа і Мартыніка ў Карыбскім моры, Француская Гвіяна ў Паўднёвае Амэрыцы і Рэюньён у Індыйскім акіяне былі вызначаны як заморскія дэпартамэнты. Зьяўляючыся неад'емнаю часткаю Францыі і Эўрапейскага саюза, заморскія дэпартамэнты прадстаўлены ў Нацыянальным сходзе, Сенаце, Эканамічным і сацыяльным радзе, выбіраюць членаў Эўрапейскага Парляманта і выкарыстоўваюць эўра ў якасьці валюты.

Заморская супольнасьць Сэн-П'ер і Мікелён была заморскім дэпартамэнтам з 1976 па 1985 год. Таксама з 1946 па 1962 гады статус заморскага дэпартамэнта меў Алжыр. Па выніках праведзенага 29 сакавіка 2009 года рэфэрэндуму, заморская супольнасьць Маёта стала заморскім дэпартамэнтам 31 сакавіка 2011 года.

З 1982 года, у адпаведнасьці з палітыкай дэцэнтралізацыі, якая праводзіцца францускім урадам, у заморскіх дэпартамэнтах выбіраюцца рэгіянальныя рады, якія маюць паўнамоцтвы, падобныя радам дэпартамэнтаў мэтраполіі. У выніку перагляду канстытуцыі, які адбыўся ў 2003 годзе, ў абарот быў уведзенае слова «заморскі рэгіён», аднак у рэчаіснасьці заканадаўства не аддае перавагі аднаму з найменьняў, і новае слова практычна не выкарыстоўваецца ў францускіх СМІ.

Гл. таксама рэдагаваць