Замбі́йскі ква́ча (код ISO 4217 — ZMK) — афіцыйная валюта Замбіі з 1968 года, калі замяніла Замбійскі фунт. Падзяляецца на 100 нгеве. Слова «квача» на адным з мясцовых дыялектаў азначае «свабода».

Замбійскі квача
Краіна Замбія
Падзел нгеве
Код ISO-4217 ZMK
Скарачэньне ZK
Сымбаль K і ZK
Цэнтральны банк Bank of Zambia[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1 студзеня 2013
Папярэдняя валюта Old Zambia kwacha[d] і Zambian pound[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

У 2003 годзе Замбія першая з афрыканскіх краінаў ўвяла ў абарачэньне банкноты з палімерных матэрыялаў — банкноты 500 і 1 000 квача.

У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 25 і 50 нгеве, 1, 5, 10 квача, банкноты вартасьцю 20, 50, 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000 і 50 000 квача. У выніку інфляцыі манэты не выкарыстоўваюцца.