Заказьнікі Беларусі

прыродаахоўныя землі Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня і аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў

Зака́зьнікі Белару́сі — асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя дзеля захаваньня й аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Заказьнік «Заазер’е»

Паводле 4-га артыкулу Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», заказьнікі могуць быць мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Згодна з 7-м артыкулам Закону Савету міністраў Рэспублікі Беларусь «прымае рашэньні пра абвяшчэньне, пераўтварэньне, спыненьне існаваньня заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці». Паводле 9-га артыкулу, мясцовыя выканаўчыя й распарадчыя органы прымаюць такія рашэньні датычна заказьнікаў мясцовае значнасьці. Згоднам з 14-м артыкулам плянаваньне такіх мясцовых рашэньняў улучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовае значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абґрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіліся 281 заказьнік мясцовае значнасьці й 99 — рэспубліканскае. Сярод іх вылучалі 5 відаў: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны й краявідны. Сярод заказьнікаў мясцовае значнасьці налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці было 30 заказьнікаў мясцовае значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].

Першы вядомы ў гісторыі заказьнік на беларускіх земляхБелавеская пушча, створаны ў 1541 годзе дзеля аховы зуброў[3] (з 1640 году ў ім забаранялася высечка лесу)[4].

Падставы абвяшчэньня рэдагаваць

Паводле 16-га артыкулу Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:

  1. «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
  2. наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і ўзросту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  3. наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня альбо стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнае альбо эўрапейскае папуляцыі віду;
  4. наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
  5. наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу й перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  6. наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
  7. наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных альбо рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].

Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:

  1. «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю й валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
  2. уласьцівыя й рэдкія прыродныя краявіды й біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
  3. прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам узросту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  4. прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».

Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовае значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам». Заказьнікам рэспубліканскае значнасьці маглі абвясьціць пры адпаведнасьці «прынамсі 3-м агульным і 3-м адмысловым падставам»[1].

Забароны рэдагаваць

Згодна з 28-м артыкулам Закону 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», у межах заказьніка забараняюцца:

  1. «правядзеньне высечкі, выдаленьне, зьнішчэньне, пашкоджаньне, выняцьце дрэваў чарэшчатага дуба, бука, востралістага клёна, вяза (лёма, бяроста), звычайнага ясеня, ліпы, дугласіі, кедра й карэльскае бярозы;
  2. узьвядзеньне прадметаў будаўніцтва;
  3. расчыстка расьліннасьці ў прыбярэжных палосах і воднае расьліннасьці;
  4. забор вады для прамысловае й гаспадарчае патрэбы з вадаёмаў;
  5. выпас жывёлы й касьба ў прыбярэжных палосах з 1 красавіка па 15 чэрвеня»[1].

Паводле 24-га артыкулу Закону, існавала яшчэ 16 агульных забаронаў на:

  1. «выведку й распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў;
  2. скід сьцёкавых водаў у навакольнае асяродзьдзе;
  3. мыйку мэханічных транспартных сродкаў;
  4. выкананьне гідратэхнічнае мэліярацыі й зьмяненьне воднага ладу;
  5. выпальваньне сухое расьліннасьці, травы на корані, а таксама ржышча й пажніўных рэшткаў;
  6. спальваньне пасечаных рэшткаў пры правядзеньні высечак лесу;
  7. увядзеньне дзікіх жывёлаў і расьлінаў;
  8. узьвядзеньне прамысловых, камунальных і складзкіх збудаваньняў, аўтамабільных заправачных станцыяў, станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня й мыйняў для аўтатранспарту, жывёлагадоўчых стайняў і жылое забудовы, разьмяшчэньне летнікаў для жывёлы, стварэньне новых садаводчых таварыстваў і дачных каапэратываў;
  9. разьмяшчэньне асобных намётаў, намётавых мястэчак, стаянак падарожнікаў, іншых абсталяваных зонаў і месцаў адпачынку, стаянак мэханічных транспартных сродкаў, распальваньне вогнішчаў;
  10. правядзеньне суцэльных высечак галоўнага карыстаньня;
  11. складаваньне й прымяненьне лётным чынам хімічных сродкаў аховы расьлінаў, рэгулятараў іхняга ўзросту й угнаеньняў;
  12. выняцьце, выдаленьне, пашкоджаньне й зьнішчэньне драўняна-хмызьняковае расьліннасьці, жывога надглебавага покрыва й ляснога подсьцілу, зьняцьцё ўрадлівага слою глебы, улучна з подсьцілавымі пародамі;
  13. выкарыстаньне юрыдычнымі й фізычнымі асобамі водных транспартных сродкаў з рухавікамі ўнутранага згараньня звыш 15 конскіх сілаў;
  14. рух і стаянка мэханічных транспартных сродкаў і самаходных машынаў па-за дарогамі агульнага карыстаньня й адмыслова абсталяванымі месцамі;
  15. узворваньне земляў у прыбярэжных палосах;
  16. правядзеньне навуковых досьледаў з прыроднымі мясьцінамі, што могуць прывесьці да шкоднага ўзьдзеяньня»[1].

Нумар рэдагаваць

У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.Б.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
  • Б — лічбавы код значнасьці (2 — мясцовая, 1 — рэспубліканская);
  • В — лічбавы код Менску (7) альбо вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская й 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].

Рэспубліканскія рэдагаваць

На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі былі 99 заказьнікаў рэспубліканскае значнасьці. Зь іх 18 месьцілася ў Берасьцейскай вобласьці, 25 — у Віцебскай, 15 — у Гарадзенскай, 12 — у Гомельскай, 5 — у Магілёўскай і 24 — у Менскай. Налічвалася 4 віды такіх заказьнікаў: 37 біялягічных, 36 краявідных, 17 водных і 9 водна-балотных. Найбольшым быў заказьнік «Сярэдняя Прыпяць» плошчай звыш 930 км², які месьціўся ў 3-х раёнах Берасьцейскае вобласьці й Жыткавіцкім раёне Гомельскае. Найстарэйшым дзейным быў Казьянскі заказьнік, заснаваны ў сакавіку 1960 году ў Полацкім і Шумілінскім раёнах Віцебскае вобласьці[2]. На канец 2017 году рэспубліканскія заказьнікі займалі звыш 9508 км² (950 896,33 га) земляў Беларусі, што складала звыш 4,5 % плошчы краіны[5].

Берасьцейская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Стронга краявідны Баранавіцкі 12 015 1998 г.,
26 кастрычніка
Буслаўка біялягічны Бярозаўскі, Пружанскі 7936 1997 г.,
12 жніўня
 
Спораўскі біялягічны Бярозаўскі, Дарагічынскі, Івацэвіцкі, Янаўскі 19 384 1991 г.,
15 жніўня
Прыбускае Палесьсе краявідны Берасьцейскі 17 231 2003 г.,
30 траўня
 
Ялоўскі біялягічны Ганцавіцкі 959 1979 г.,

16 жніўня

Борскі біялягічны Ганцавіцкі, Лунінецкі 2818 1979 г.,
16 жніўня
Падвялікі мох водны Ганцавіцкі 10 647 2005 г.,
13 сьнежня
Выганашчанскае краявідны Ганцавіцкі, Івацэвіцкі, Ляхавіцкі 54 611 1968 г.,
18 лістапада
 
Званец краявідны Дарагічынскі, Кобрынскі 16 227 1996 г.,
11 красавіка
Радастаўскі краявідны Дарагічынскі 6685 1978 г.,
22 жніўня
Лунінскі біялягічны Лунінецкі 9283 1997 г.,
27 лютага
Сярэдняя Прыпяць краявідны Лунінецкі, Пінскі, Столінскі; Жыткавіцкі Гомельскае вобласьці 93 062 1999 г.,
19 ліпеня
 
Лукава біялягічны Маларыцкі 1594 1968 г.,
8 верасьня
Тырвовічы біялягічны Пінскі 1443 1984 г.,
26 верасьня
Прастыр краявідны Пінскі, Столінскі 9545 1994 г.,
28 лютага
Ружанская пушча біялягічны Пружанскі 2812 1986 г.,
21 лютага
Марочна водна-балотны Столінскі 6444 2008 г.,
26 траўня
Альманскія балоты краявідны Столінскі 94 219 1998 г.,
12 лістапада
 

Віцебская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Рычы водны Браслаўскі 1391 1979 г.,
16 жніўня
Чырвоны Бор краявідны Дрысенскі, Расонскі 35 023 1997 г.,
29 ліпеня
 
Асьвейскі краявідны Дрысенскі 30 568 1977 г.,
13 чэрвеня
 
Запольскі біялягічны Віцебскі 794 1979 г.,
16 жніўня
Мошна біялягічны Віцебскі 399 1979 г.,
16 жніўня
Чысьцік біялягічны Віцебскі 300 1979 г.,
16 жніўня
Белае водны Глыбоцкі, Ушацкі 483 1979 г.,
16 жніўня
Доўгае водны Глыбоцкі 645 1979 г.,
16 жніўня
 
Сэрвач водны Глыбоцкі, Докшыцкі 9150 1997 г.,
29 ліпеня
Карыценскі мох водны Гарадоцкі 1389 1981 г.,
1 красавіка
Верхневялейскі водны Докшыцкі 815 1996 г.,
21 сакавіка
Бабінавіцкі краявідны Лёзьненскі 11 515 1998 г.,
17 верасьня
 
Жада водна-балотны Мёрскі, Шаркоўшчынскі 7118 2015 г.,
26 жніўня
Балота Мох водны Мёрскі 4602 1981 г.,
1 красавіка
Ельня краявідны Мёрскі, Шаркоўшчынскі 25 301 1968 г.,
18 лістапада
 
Лонна біялягічны Полацкі 443 1979 г.,
16 жніўня
Дражбітка-Сьвіна водна-балотны Полацкі 6727 2015 г.,
4 лютага
Глыбокае-Вялікае Астравіта водны Полацкі 1353 1979 г.,
16 жніўня
Казьянскі краявідны Полацкі, Шумілінскі 26 060 1960 г.,
10 сакавіка
Швакшты водны Пастаўскі 5517 1996 г.,
25 верасьня
Сіньша краявідны Расонскі 12 877 1996 г.,
21 сакавіка
 
Крывое водны Ушацкі 1064 1979 г.,
16 жніўня
Янка водна-балотны Шаркоўшчынскі 5848 2015 г.,
4 лютага
Сосна водны Шумілінскі 168 1979 г.,
16 жніўня
Споры водны Шумілінскі 1171 2015 г.,
8 кастрычніка

Гарадзенская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Замкавы лес біялягічны Ваўкавыскі, Зэльвенскі 3660 2007 г.,
27 сьнежня
Гарадзенская пушча краявідны Гарадзенскі 20 516 1997 г.,
12 жніўня
 
Азёры краявідны Гарадзенскі, Шчучынскі 23 364 1990 г.,
5 сакавіка
 
Ліпічанская пушча краявідны Зьдзецельскі, Мастоўскі, Шчучынскі 15 153 2002 г.,
8 кастрычніка
Медухава біялягічны Зэльвенскі 1375 1996 г,

11 красавіка

Налібоцкі краявідны Іўеўскі, Наваградзкі; Валожынскі, Стаўпецкі Менскае вобласьці 86 892 2005 г.,
27 траўня
 
Міранка водны Карэліцкі 3549 1996 г.,
25 верасьня
Сьвіцязянскі краявідны Карэліцкі, Наваградзкі 1194 1970 г.,
18 чэрвеня
 
Дакудаўскі біялягічны Лідзкі 630 1990 г.,
5 сакавіка
Наваградзкі краявідны Наваградзкі 1827 1994 г.,
28 кастрычніка
Белы Мох водна-балотны Астравецкі 888 2015 г.,
21 кастрычніка
Сарачанскія азёры краявідны Астравецкі 14 739 2008 г.,
25 траўня
 
Слонімскі біялягічны Слонімскі 4813 1978 г.,
22 жніўня
Дубатоўскае біялягічны Смаргонскі 840 1978 г.,
22 жніўня
Котра краявідны Шчучынскі 10 463 2003 г.,
19 верасьня

Гомельская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Буда-Кашалёўскі біялягічны Буда-Кашалёўскі 6721 1998 г.,
13 красавіка
Поплаў ракі Сож водна-балотны Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі 8564 2015 г.,
4 лютага
Стары Жадзен водна-балотны Жыткавіцкі, Лельчыцкі 17 048 2015 г.,
4 лютага
Выдрыца краявідны Жлобінскі, Шацілавіцкі 17 560 1999 г.,
14 кастрычніка
 
Смычок краявідны Жлобінскі, Рэчыцкі 2635 2000 г.,

27 верасьня

Стрэльскі краявідны Каленкавіцкі, Мазырскі 12 161 1999 г.,
23 лютага
Букчанскі біялягічны Лельчыцкі 4990 1979 г.,
16 жніўня
Дняпроўска-Сожаўскі біялягічны Лоеўскі 14 556 1999 г.,
5 жніўня
Мазырскія яры краявідны Мазырскі 1020 1986 г.,
21 лютага
 
Бабінец біялягічны Рудабельскі 831 1979 г.,
16 жніўня
Рудабельскі біялягічны Рудабельскі 4070 2003 г.,
27 чэрвеня
Чыркавіцкі біялягічны Шацілавіцкі 462 1979 г.,
16 жніўня

Магілёўская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Заазер’е водны Бялыніцкі 4172 1968 г.,
18 лістапада
 
Астравы Дулебы водны Бялыніцкі, Клічаўскі 26 600 1998 г.,
12 лістапада
 
Старыца краявідны Быхаўскі 2033 1997 г.,
27 лютага
Сьвіслацка-Бярэзінскі краявідны Асіпавіцкі, Качэрыцкі, Клічаўскі 17 480 2015 г.,
4 лютага
Прапойскі водна-балотны Прапойскi 14 779 2017 г.,
4 лiстапада
 

Менская вобласьць рэдагаваць

Назва Від Раён Плошча,
га
Дата абвяшчэньня Выява
Чарневіцкі краявідны Барысаўскі, Бярэзінскі, Крупскі 10 180 2005 г.,
24 студзеня
Чэрнеўскі біялягічны Барысаўскі 1026 1979 г.,
16 жніўня
Барысаўскі краявідны Барысаўскі, Смалявіцкі 2731 2015 г.,
4 лютага
Дзянісавіцкі біялягічны Крупскі 3059 1979 г.,
16 жніўня
Сялява краявідны Крупскі 19 364 1993 г.,

25 лютага

 
Белая Русь краявідны Лагойскі 4460 2015 г.,
4 лютага
 
Купалаўскі краявідны Лагойскі, Менскі 3834 2000 г.,
6 красавіка
Глебкаўка біялягічны Менскі 964 2001 г.,
29 сьнежня
 
Лебядзіны біялягічны Менскі 44 2015 г.,
28 красавіка
 
Падсады біялягічны Менскі 1079 1999 г.,
31 сакавіка
Прылуцкі біялягічны Менскі 523 1977 г.,
20 студзеня
 
Сьціклева біялягічны Менскі 428 2001 г.,
29 сьнежня
 
Юхнаўскі біялягічны Менскі 221 2001 г.,
13 жніўня
Прылепскі краявідны Менскі 3242 2000 г.,
20 сьнежня
 
Траскоўшчына краявідны Менскі 745 2001 г.,
5 сакавіка
Копыш біялягічны Пухавіцкі 1222 1979 г.,
16 жніўня
Мацеевіцкі біялягічны Пухавіцкі 1802 1979 г.,
16 жніўня
Амговіцкі біялягічны Пухавіцкі, Старадароскі 2557 2009 г.,
24 сьнежня
Амяльнянскі біялягічны Пухавіцкі 2012 1979 г.,
16 жніўня
Вароніцкі востраў водна-балотны Пухавіцкі 828 2015 г.,
4 лютага
Валмянскі біялягічны Смалявіцкі 615 1996 г.,
21 сакавіка
 
Гайна-Бродня водны Смалявіцкі 1196 2015 г.,
4 лютага
Фаліцкі Мох біялягічны Старадароскі 3176 1979 г.,
16 жніўня

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г д е А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
  2. ^ а б Заказьнікі рэспубліканскай і мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
  3. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 321.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 503.
  5. ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2017 году № 825 «Аб абвяшчэньні рэспубліканскага водна-балотнага заказьніка «Прапойскі» і ўнясеньні дапаўненьня і зьмяненьняў у пастанову Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2014 г. № 649» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 10 лістапада 2017 г. Праверана 8 ліпеня 2021 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць