Задор’е (вёска, Лагойскі раён)

Задо́р’е[1]вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Задор’е ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Задор’еўскага сельсавету.

Задор’е
трансьліт. Zadorje
Першыя згадкі: 19 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Задор’еўскі
Насельніцтва: 295 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223145
СААТА: 6232813051
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°35′43.1″ пн. ш. 27°46′3.0″ у. д. / 54.595306° пн. ш. 27.7675° у. д. / 54.595306; 27.7675Каардынаты: 54°35′43.1″ пн. ш. 27°46′3.0″ у. д. / 54.595306° пн. ш. 27.7675° у. д. / 54.595306; 27.7675
Задор’е на мапе Беларусі ±
Задор’е
Задор’е
Задор’е
Задор’е
Задор’е
Задор’е

Гісторыя рэдагаваць

У 1-й палове 19 стагодзьдзя пад назвай Задор’е былі вёска і фальварак у складзе маёнтку Акалова. У 1870 годзе вёска ў Мільчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні.

З 20 жніўня 1924 году вёска ў Горнаўскім сель­савеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. У II сусьветную вайну гітлераўцы вывезьлі 2 жыхароў у Нямеччыну, 9 вяскоўцаў загінулі на фронце.

З 16 ліпеня 1954 гаду цэнтар Задор’еўскага сельсавету. З 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 19 стагодзьдзе: 1833 год — 9 двароў, 67 жыхароў; 1870 год — 43 сялянскія душы мужчынскага полу
  • 20 стагодзьдзе: 1909 год — 29 двароў, 153 жыхары; 1917 год — 31 двор, 159 жыхароў; 1926 год — 33 двары, 165 жыхароў; 1941 год — 18 двароў, 83 жыхары; 1969 год — 18 двароў, 75 жыхароў; 1999 год — 344 жыхары
  • 21 стагодзьдзе: 2002 год — 126 двароў, 296 жыхароў; 2010 год — 295 жыхароў

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы разьмешчана цэнтральная сядзіба калгасу «Праўда», Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, участковая лякарня, лясьніцтва, крама.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 248

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць