Задзіночаньне беларускіх вэтэранаў у Аўстраліі (і Новай Зэляндыі)

Задзіночаньне Беларускіх Вэтэранаў у Аўстраліі (і Новай Зэляндыі) — адна зь першых арганізацыяў беларускай эміграцыі ў Аўстраліі. Арганізацыя была сябром Лігі Новых Пасяленцаў і Міжнароднай Лігі Добрай Волі, а таксама кантактавала зь Лібэральнай партыяй Аўстраліі[1].

Арганізавана ў лютым 1950 году ў Брысбэйне, афіцыйна зарэгістравана як агульнааўстралійская арганізацыя 25 сакавіка 1950 году. Галоўным ініцыятарам стварэньня й кіраўніком быў Данат Яцкевіч.

Было абвешчана пра стварэньне аддзелаў арганізацыі ў Пэрце (1952), Адэлаідзе (1952), Мэльбурне (1956), Тайджэры (Новая Зэляндыя, 1954) — да назвы арганізацыі далучаецца адпаведнае пазначэньне. Галоўнае Кіраўніцтва на Аўстралію ажыцьцяўлялася з управы ў Брысбэйне.

Кірункамі дзейнасьці было наладжваньне нацыянальных мерапрыемтсваў, а таксама рэпрэзэнтацыя беларусаў у аўстралійскім грамадзтве й стасунках зь іншымі арганізацыямі. Задзіночаньне імкнулася актыўна ўдзельнічаць у стварэньні беларускіх стэндаў на міжнацыянальных выставах, наладзіла трансьляцыю беларускіх песень на радыё, выдавала часопіс «Łučnik», мела ўласную друкарню.

Спыніла існаваньне хутка пасьля пераезду кіраўніка Даната Яцкевіча ў Мэльбурн. Да канца 1950-х гадоў зьвесткі пра арганізацыю зьнікаюць.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гардзіенка Натальля. Частка ІІ. Паўстагодзьдзя Беларускай Аўстраліі // Беларусы ў Аўстраліі. — 2004. — С. 53.