Загорнае возера

возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
Возера
Загорнае
Краіна Беларусь
Плошча 0,36 км²
Плошча вадазбору 2,9 км²
Максымальная глыбіня 6,7 м
Найбольшая даўжыня 1,49 км
Найбольшая шырыня 0,4 км
Даўжыня берагавой лініі 4,1 км
Аб’ём вады 4,1 млн м³
Каардынаты 55°26′53″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 55.44806° пн. ш. 26.77028° у. д. / 55.44806; 26.77028Каардынаты: 55°26′53″ пн. ш. 26°46′13″ у. д. / 55.44806° пн. ш. 26.77028° у. д. / 55.44806; 26.77028
Загорнае на мапе Беларусі
Загорнае
Загорнае
Загорнае

Заго́рнае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёраў.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты, якая зьвязаная з возерам ручаём. Плошча возера Загорнае складае 0,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,7 м. Даўжыня возера — 1,49 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,1 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,1 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,9 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м, разараныя. Берагі вадаёма невысокія, не перавышаюць 0,1—0,3 м, пяшчаныя, знаходзяцца пад хмызьняком.

Мелкаводзьдзе возера вузкае, стромкае, пяшчанае. На большых глыбінях дно глеістае.

Возера зарастае падводнай расьліннасьцю да глыбіні 3 м.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1