Жырона (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Жырона» (па-гішпанску: Girona) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Жырона. Заснаваны ў 1930 годзе.

Жырона
Поўная назва Girona Futbol Club, S.A.D.
Заснаваны 23 ліпеня 1930
Горад Жырона, Гішпанія
Стадыён Мантыліві
Умяшчальнасьць: 9286
Кіраўнік Abu Dhabi United Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 10 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gironafc.cat (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

Цікавасьць да футболу ў горадзе зьявілася на пачатку XX стагодзьдзя. У 1920-я гады ў Жыроне існавала два клюбы, але празь фінансавыя чыньнікі яны былі ліквідаваныя.

23 ліпеня 1930 году ў кавярні Нара ў Жыроне быў утвораны новы клюб. 1 жніўня 1930 году гарадзкая рада ўхваляваля рашэньне на стварэньне спартовага клюбу, які цяпер мог выкарыстаць гарадзкі герб на сваёй эмблеме. Гэта стала магчыма дзякуючы намаганьням энтузіястаў на чале зь першым прэзыдэнтам клюбу Альбэртам дэ Кінтана дэ Леону[2]. Пасьля гэтага каманда далучылася да другога дывізіёну чэмпіянату Каталёніі. Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць клюбу «Калёнія».

У сэзоне 1935—1936 гадоў «Жырона» дэбютавала ў Сэгундзе. Клюб перамог у сваёй групе і ўзяў удзел у розыгрышы плэй-оф, дзе змагаўся супраць «Сэльты», «Сарагосы», «Арэнасу», «Мурсіі» і «Хэрэсу». У гэтае групе «Жырона» не здабыла посьпехаў і не атрымала права на прасоўваньне ў Ля Лігу. Па грамадзянскай вайне клюб спаборнічаў у ніжэйшых гішпанскіх двыізіёнах. У 1968 годзе пачалося будаўніцтва клюбнага стадыёну Мантыліві. Некаторы час «Жырона» нават апускалася на ўзровень рэгіянальных спаборніцтваў[3]. 16 чэрвеня 2008 году дзякуючы перамозе пад «Сэўтай» у плэй-оф, клюб дамогся вяртаньня ў Сэгунду пасьля 49-гадовай адсутнасьці[4][5].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Хуан Карляс 1988
3   Аб Мігель Гут’ерэс 2001
4   Аб Арнаў Мартынэс 2003
5   Аб Давід Лёпэс 1989
7   Нап Крыстыян Стуані (капітан) 1986
8   Нап Віктар Цыганкоў 1997
9   Нап Арцём Доўбік 1997
10   ПА Борха Гарсія 1990
11   Нап Валеры Фэрнандэс 1999
13   Бр Паўлё Гасаніга 1992
14   ПА Алеш Гарсія 1997
15   Аб Хуанпэ 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16   Нап Савію Марэйра (ар. Труа) 2004
17   Аб Дэлі Блінд 1990
18   ПА Паблё Торэ (ар. Барсэлёна) 2003
19   Нап Ляўрэана Вільля 1995
20   Аб Ян Коўту (ар. Ман. Сіці) 2002
21   ПА Янхэль Эрэра 1998
22   ПА Джон Саліс 2004
23   ПА Іван Мартын 1999
24   Нап Порту 1992
25   Аб Эрык Гарсія (ар. Барсэлёна) 2001
26   Бр Тоні Фуйдыяс 2001

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць