Жаўрук-сьмяцюх

від птушак

Жаўрук-сьмяцюх (па-лацінску: Galerida cristata) — від птушак сямейства жаўруковых.

Жаўрук-сьмяцюх
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадВераб’інападобныя
СямействаЖаўруковыя
РодGalerida
ВідЖаўрук-сьмяцюх
Бінамінальная намэнклятура
Galerida cristata (Linnaeus, 1758)
Арэал

Апісаньне рэдагаваць

Вялікі чуб, які востра заканчваецца (большы, чым у палявога і баравога жаўрукоў), крайнія рулявыя рыжаватыя і больш сьветлыя, чым астатнія. У маладых чуб невялікі. Голас: падобны на голас палявога жаўрука, але больш прарэзьлівы, больш частыя перапынкі. Позыў — прарэзьлівае «ді-діі-трі» або «ірі-трі-тріэ», мяккае «джютт». Даўжыня цела 17—19 см, размах крылаў 29—38 см[1].

Падвіды рэдагаваць

Вядома 37 падвідаў жаўрукоў-сьмецюхоў:[2]

  • Galerida cristata cristata
  • Galerida cristata pallida
  • Galerida cristata neumanni
  • Galerida cristata apuliae
  • Galerida cristata tenuirostris
  • Galerida cristata meridionalis
  • Galerida cristata caucasica
  • Galerida cristata subtaurica
  • Galerida cristata cypriaca
  • Galerida cristata zion
  • Galerida cristata cinnamomina
  • Galerida cristata magna
  • Galerida cristata leautungensis
  • Galerida cristata coreensis
  • Galerida cristata iwanowi
  • Galerida cristata lynesi
  • Galerida cristata kleinschmidti
  • Galerida cristata riggenbachi
  • Galerida cristata carthaginis
  • Galerida cristata balsaci
  • Galerida cristata arenicola
  • Galerida cristata helenae
  • Galerida cristata festae
  • Galerida cristata brachyura
  • Galerida cristata nigricans
  • Galerida cristata maculata
  • Galerida cristata halfae
  • Galerida cristata senegallensis
  • Galerida cristata jordansi
  • Galerida cristata alexanderi
  • Galerida cristata isabellina
  • Galerida cristata altirostris
  • Galerida cristata somaliensis
  • Galerida cristata tardinata
  • Galerida cristata chendoola
  • Galerida cristata randoni
  • Galerida cristata macrorhyncha

Зь іх у Эўропе сустракаюцца:

  • G. c. cristata (сын. G. c. tenuirostris) — цэнтральная і ўсходняя Эўропа;
  • G. c. pallida — Пірэнейскі паўвостраў;
  • G. c. meridionalis (сын. G. c. neumanni)- Балканы і Поўдень Апенінскага паўвострава;
  • G. c. caucasica — Родас, Кіпр, Крыт, заходняя Турэччына, Каўказ.

Біятоп рэдагаваць

Сухія адкрытыя тэрыторыі зь нізкай і рэдкай наземнай расьліннасьцю бяз дрэваў і кустоў. Ахвотна займае розныя тыпы антрапагенна зьмененых біятопаў, часта паўпустынных (напрыклад, пагоркі паблізу пабудоваў, рудэральныя біятопы, навакольле чыгуначнай каляі і партоў, прамысловыя раёны).

 
Жаўрук-сьмяцюх на будоўлі. Баранавічы

Гняздо рэдагаваць

На зямлі ў выграбенай ямцы сярод няшчыльнай расьліннасьці або сярод грудкоўзямлі, камянёў і да т. п., даволі добра схаванае. Зьнешняя частка з кароткіх, тоўстых, выгнутых па перымэтры лісьця і сьцёблаў траў з дадаткам каласкоў, канцы якіх у мностве тырчаць па-за краямі гнязда. Высьцілка з тонкай і сухой травы і валокнаў завялых расьлінаў, месцамі валосьсе. D = 9—15 см, d = 6,5—7 см, h = 4,5—5 см.

Яйкі рэдагаваць

3—5 (2—6), крыху падоўжаныя, часта ўздутыя. На белым або шараватым фоне сьветла-шэрыя ці шэра-фіялетавыя глыбокія плямкі (якіх няма на яйках A. arvensis), паверхневыя — густыя, аліўкава-карычневыя або шэра-карычневыя. Часам утвараюць пояс або «шапачку» на шырокім канцы. Памеры: 22,0 × 17,0 мм (19,0—25,5 × 15,0—19,5 мм).

Арэал рэдагаваць

Эўропа (акрамя поўначы), паўдёвая і цэнтральная Азія да паўнёва-ўсходняга Кітаю і ўсходняй Індыі, на поўдзень да Арабійскага паўвострава, паўночная Афрыка, а таксама ад Маўрытаніі і Сэнэгалу да Самалі.

Пералёты рэдагаваць

Аселы, папуляцыі з крайняй паўночнай часткі арэала — пералётныя.

Месца зімовак рэдагаваць

У межах гнездавога арэала, за выключэньнем паўночнай часткі.

На Беларусі рэдагаваць

У паўночнай і ў цэнтральнай частцы адзначаецца падвід G. c. cristata, а на поўдні G. c. tenuirostris, які, аднак, часьцей не адрозьніваецца ад папярэдняга падвіду і лічыцца яго сынонімам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Выявы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ахова птушак Бацькаўшчыны
  2. ^ The Clements Checklist. Cornell Lab of Ornithology. Праверана 28 July 2013 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жаўрук-сьмяцюхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў