Жано́чая ры́фма — разнавіднасьць рыфмы, пры якой націск падае на перадапошні склад зрыфмаваных словаў. Гэтая рыфма надзвычай частая ў беларускай народнай паэзіі. У выніку ўплыву на беларускую вершатворчасьць народнай паэзіі, а таксама польскай паэзіі і польскай мовы зь яе пастаянным націскам на перадапошнім складзе жаночая рыфма стала ледзь не выключным відам рыфмы ў беларускім сілабічным вершы:

А хто бяды ня зна́е,
Хай у мяне спыта́е.
Я зь бядою начава́ла,
Дык я бяду распазна́ла.

Жаночая рыфма шырока распаўсюджаная ў сучаснай беларускай паэзіі. Гэтай рыфмай напісаная амаль уся паэма Я. КоласаНовая зямля“.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць