Жаночая зборная Беларусі па тэнісе

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе — тэнісная каманда, якая прадстаўляе Беларусь у Фэд-кубку. Склад каманды вызначае Беларуская тэнісная фэдэрацыя.

Беларусь
Лягатып зборнай
ФэдэрацыяБеларуская тэнісная фэдэрацыя
Колеры         
КапітанЭдуард Дуброў
Актуальны рэйтынг2 (24 красавіка 2017)
Першы выступ
1994
Сусьветная група
Згуляных гульняў4 (3–1)
Найлепшы вынікфінал (2017)
Дасягненьні гульцоў
Найбольш перамогТацяна Пучак (37–15)
Перамог у адзінкавым разрадзеНатальля Зьверава (24–7)
Перамог у парным разрадзеТацяна Пучак (28–7)
Найлепшая параДар’я Кустава /
Тацяна Пучак (7–0)
Найбольш матчаўТацяна Пучак (45)
Найдаўжэйшая кар’ераТацяна Пучак (15)
Вэб-старонка
Апошняе абнаўленьненевядома

Мінуўшчына рэдагаваць

Упершыню Беларусь выступіла асобнай камандай на Кубку фэдэрацыі 1994 року, дайшоўшы да 1 кола Сусьветнае групы.

У 1999 року дзякуючы перамозе над Вэнэсуэлай Беларусь выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак ужо ў наступным сэзоне пакінула яе. Толькі праз чатыры гады адбыўся выхад у плэй-оф, аднак у ім беларускі саступілі славачкам.

Чарговы шанец здарыўся толькі ў 2011 року, калі Беларусь займела 4-х тэнісістак у топ-200[1]. Зь іхнім удзелам зборная перамагла Эстонію і выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак, саступіўшы зборным ЗША і Швайцарыі, зноў вярнулася ў 1-ю групу Эўраафрыканскае зоны. Толькі ў 2015 року перамога над Японіяй вярнулася Беларусь у 2-ю Сусьветную групу.

Нават без свайго наймацнейшага гульца, Вікторыі Азаранкі, беларуская зборная ў розыгрышы Кубка-2016 перамагла зборную Канады і выйшла ў плэй-оф, дзе перамога 3:2 над Расеяй упершыню вывела Беларусь у найвышэйшы дывізіён.

Гульцы рэдагаваць

Рок Склад
1994 Натальля Зьверава Тацяна Ігнацьева
1995 Натальля Зьверава Тацяна Ігнацьева
1996 Натальля Зьверава Тацяна Ігнацьева Вольга Барабаншчыкава
1997 Натальля Зьверава Вольга Барабаншчыкава
1998 Натальля Зьверава Вольга Барабаншчыкава Надзея Астроўская
1999 Натальля Зьверава Вольга Барабаншчыкава Тацяна Пучак Надзея Астроўская
2000 Надзея Астроўская Вольга Барабаншчыкава Тацяна Пучак
2001 Тацяна Пучак Вольга Барабаншчыкава Надзея Астроўская Алена Ярышка
2002 Тацяна Пучак Надзея Астроўская Вольга Барабаншчыкава Натальля Зьверава
2003 Тацяна Пучак Вольга Барабаншчыкава Надзея Астроўская Тацяна Уварава
2004 Тацяна Пучак Тацяна Уварава Настасься Якімава Дар’я Кустава
2005 Тацяна Пучак Кацярына Дзегалевіч Настасься Якімава Вікторыя Азаранка
2006 Настасься Якімава Вікторыя Азаранка Тацяна Пучак Кацярына Дзегалевіч
2007 Вікторыя Азаранка Настасься Якімава Тацяна Пучак Ксенія Мілеўская
2008 Вольга Гаварцова Тацяна Пучак Дар’я Кустава Іма Богуш
2009 Вікторыя Азаранка Вольга Гаварцова Кацярына Дзегалевіч Тацяна Пучак
2010 Вікторыя Азаранка Вольга Гаварцова Кацярына Дзегалевіч Тацяна Пучак
2011 Вікторыя Азаранка Вольга Гаварцова Дар’я Кустава Тацяна Пучак
2012 Вікторыя Азаранка Настасься Якімава Вольга Гаварцова Дар’я Кустава
Вольга Гаварцова Дар’я Кустава Аляксандра Сасновіч Дар’я Лебешава
2013 Ілона Крамень Аляксандра Сасновіч Лідзія Марозава Кацярына Дзегалевіч
2014 Вольга Гаварцова Аляксандра Сасновіч Ілона Крамень Ірына Шымановіч
2015 Вікторыя Азаранка Аляксандра Сасновіч Вольга Гаварцова Вера Лапко
2016 Вольга Гаварцова Аляксандра Сасновіч Вера Лапко Ніка Шыткоўская
Вікторыя Азаранка Вольга Гаварцова Аляксандра Сасновіч Арына Сабаленка
2017 Аляксандра Сасновіч Арына Сабаленка Вера Лапко Лідзія Марозава

Вынікі рэдагаваць

Паказаныя толькі гульні ў Сусьветнай групе, плэй-оф Сусьветнай групы, 2-й Сусьветнай групе і плэй-оф 2-й Сусьветнай групы.

1994—1999 рэдагаваць

Рок Спаборніцтва Дата Месца Супернік Лік Вынік
1994 Сусьветная група, 1-е кола 18-19 ліпеня Франкфурт (Нямеччына)   Нідэрлянды 1-2 Параза
1998 Сусьветная група II, плэй-оф 25-26 ліпеня Менск (Беларусь)   Вэнэсуэла 4-1 Перамога
1999 Сусьветная група II, чвэрцьфінал 17-18 красавіка Менск (Беларусь)   Чэхія 1-4 Параза
Сусьветная група II, групавы этап 21 ліпеня Амстэрдам (Нідэрлянды)   Славенія 3-0 Перамога
Сусьветная група II, групавы этап 22 ліпеня Амстэрдам (Нідэрлянды)   Нідэрлянды 0-3 Параза
Сусьветная група II, групавы этап 23 ліпеня Амстэрдам (Нідэрлянды)   Японія 2-0 Перамога

2000—2009 рэдагаваць

Рок Спаборніцтва Дата Месца Супернік Лік Вынік
2004 Сусьветная група II, плэй-оф 10-11 ліпеня Браціслава (Славаччына)   Славаччына 0-4 Параза

2010—2017 рэдагаваць

Рок Спаборніцтва Дата Месца Супернік Лік Вынік
2011 Сусьветная група II, плэй-оф 16-17 красавіка Менск (Беларусь)   Эстонія 5-0 Перамога
2012 Сусьветная група II, 1-е кола 4-5 лютага Вустэр (ЗША)   ЗША 0-5 Параза
Сусьветная група II, плэй-оф 21-22 красавіка Івэрдон-лё-Бэн (Швайцарыя)   Швайцарыя 1-4 Параза
2015 Сусьветная група II, плэй-оф 18-19 красавіка Токіё (Японія)   Японія 3-2 Перамога
2016 Сусьветная група II, 1-е кола 6-7 лютага Квэбэк (Канада)   Канада 3-2 Перамога
Сусьветная група, плэй-оф 16-17 красавіка Масква (Расея)   Расея 3-2 Перамога
2017 Сусьветная група, 1-е кола 11—12 лютага Менск (Беларусь)   Нідэрлянды 4-1 Перамога
Сусьветная група, паўфінал 22—23 красавіка Менск (Беларусь)   Швайцарыя 3-2 Перамога
Сусьветная група, фінал 11—12 лістапада Менск (Беларусь)   ЗША 2-3 Параза

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ WTA Year End Singles Rankings—2010 (pdf). Жаночая тэнісная асацыяцыя (8 лістапада 2010). Праверана 22 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць