Жалеза

хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 26, мэтал

Жалеза (Fe), зялеза — хімічны элемэнт з сымбалічым пазначэньнем Fe і атамным нумарам 26. Гэта мэтал першай групы пераходных мэталаў. Найбольш распаўсюджаны элэмэнт (паводле масы) Зямлі, з жалеза складаецца большая частка вонкавага й унутранага ядраў Зямлі. Гэта чацьвёрты самы распаўсюджаны элемэнт у зямной кары (4,65% паводле масы)[3] і самы распаўсюджаны мэтал. Вядома каля 300 мінэралаў жалеза, але прамысловае значэньне маюць толькі руды з утрыманьнем жалеза больш за 16%. Найважнейшыя мінэралы жалеза — магнэтыт, гематыт, гётыт, сыдэрыт і ліманіт.

Манган ← Жалеза → Кобальт


Fe

Ru
Выгляд
шэры мэтал
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Жалеза, Fe, 26
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 8, 4, d
Адносная атамная маса 55,847 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d6 4s2
Электронаў у абалонцы 2, 8, 14, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 7,874[1] г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1811 K, 1539 °C, 2800 °F
Тэмпэратура кіпеньня 3134 K, 2861 °C, 5182 °F
Удзельная цеплыня плаўленьня 13,77 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 350 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 25,14 Дж·моль−1·K−1
Структура крышталічнай краты body-centered cubic
Магнэтызм 2,218 μБ
Электрычны супор 9,7×10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 80[2] Вт·м−1·K−1
Модуль Юнга 190-210 ГПа
Модуль зруху 76,4-78,4[3] ГПа
Мінэральная цьвёрдасьць Моаса 4-5[3]
Цьвёрдасьць Брынэля 450-900 МПа
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня 6, 5, 4, 3, 2, 1, -1, -2
Электраадмоўнасьць 1,64
Энэргіі іянізацыі 1-я: 762,47 кДж·моль−1
2-я: 1562,98 кДж·моль−1
3-я: 2957,4 кДж·моль−1
Радыюс Ван дэр Ваальса 255 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7439-89-6
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
54Fe 5,84% Зьяўляецца стабільным.
56Fe 91,75% Зьяўляецца стабільным.
57Fe 2,12% Зьяўляецца стабільным.
58Fe 0,28% Зьяўляецца стабільным.

Жалеза мае дыяпазон ступеняў затляненьня, ад -2 да +6, але +2 і +3 зьяўляюцца найбольш распаўсюджанымі. Элемэнтарнае жалеза сустракацца ў мэтэароідах і іншых умовах нізкай колькасьці тлену, але рэагуе на тлен і воду. Паверхня жалеза мае бліскучы серабрыста-шэры колер, але на паветры з часам затляняецца, утвараючы гідратаваны аксід жалеза, шырока вядомы як іржа.

Атамны нумар (Z) жалеза роўны 26, атамная маса (A) роўная 55,847. Шчыльнасьць = 7874 кг/м³. Тэмпэратура тамленьня = 1539 °C, тэмпэратура кіпеньня = 2861 °C. Жалеза зьяўляецца добрым правадніком электрычнага току (удзельны супор = 9,8 мкОмсм) і цеплыні (удзельная цеплаёмістасьць = 0,45 кДж/(кгК)).

Жалеза ўваходзіць у склад гемаглябіну.

У залежнасьці ад утрыманьня вугляроду адрозьніваюць мягкае жалеза (< 0,2% C), сталь (0,2-1,7% C) і чыгун (1,7-5% C).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Жалеза (анг.). Jefferson Lab. Праверана 11 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ WebElements, https://www.webelements.com, accessed October 2020.
  3. ^ а б в Жалеза (рас.) XuMuK.ru Праверана 11 кастрычніка 2020 г.

Літаратура рэдагаваць

  • Болсун А. И., Галякевич Б. К. Физика: Краткий словарь-справочник. — Мн.: БелЭн, 1997. — 320 с. — ISBN 985-11-0102-8
  • Васильчикова Е. Н., Кошкин Н. И. Элементарная физика: Справочник. — М.: Столетие, 1996. — 304 с. — ISBN 5-7459-0056.
  • Бердоносов. Железо // Физическая энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Балдин, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик-Романов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1990. — Т. II. Добротность - Магнитооптика. — С. 30. — ISBN 5-85270-061-4

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць