Жаба азёрная (Rana ridibunda) — земнаводнае сямейства сапраўдных жаб.

Жаба азёрная
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
ПадклясаДугапазванковыя
АтрадБясхвостыя
СямействаЗвычайныя жабы
РодЖабы
ВідЖаба азёрная
Бінамінальная намэнклятура
Rana ridibunda

Апісаньне рэдагаваць

Даўжыня цела 6—13 см, маса да 200 г. Цела падоўжанае, морда авальная, крыху завостраная. Зьверху цела афарбавана ў буравата-зялёны колер розных адценьняў зь цёмнымі плямамі. Уздоўж галавы і хрыбта ў большасьці асобін (да 90%), якія пашыраны ў Беларусі, праходзіць сьветлая паласа рознай ступені выразнасьці. Ніжняя частка цела афарбавана ў брудна-белы або зьлёгку жаўтаваты колер, у большасьці выпадкаў са шматлікімі цёмнымі, часам чорнымі плямамі. Вочы ярка-залацістага колеру. Лічынка-апалонік, сьветла-аліўкавай афарбоўкі, грушападобнай формы.

Гэта самы буйны від сярод земнаводных Палеарктыкі. Трапляюцца гіганты даўжынёй да 17 см. Саміцы звычайна буйнейшыя за самцоў.

Літаратура рэдагаваць

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
  • Пикулик М. М. Земноводные Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985.
  • Пикулик М. М. Знакомые незнакомцы: Об амфибиях Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1981.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жаба азёрнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў